BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Масон навярнуўся, убачыўшы цуды веры

Феста быў упэўнены, што яму ўдасца сарваць маску «падману духавенства» і з ашуканца, якім ён лічыў Айца Піо.

Сярод вялізнага натоўпу народа, што навярнуўся дзякуючы Айцу Піо (пазней абвешчанага святым), быў і Цэзарэ Фэста. Гэты мужчына быў стрыечным братам Джорджа Фэста - лекара і сябра Айца Піо. Пасля заканчэння вучобы на юрыдычным факультэце ён стаў адвакатам у Генуі, а праз некаторы час атрымаў пасаду бургамістра Арэнзано. Акрамя гэтага ён займаў шэраг іншых ганаровых пасад, быў старшынёй супольнасці італьянскіх франтавікоў, а таксама дарадцам караля Віктара Эмануіла III.

Аднак найважнейшы ўплыў на яго жыццё аказвала выкананая ім функцыя ў адной з масонскіх ложаў у Лігурыі. Як адзін са знакамітых прадстаўнікоў масонства ў Італіі, Цэзарэ Фэста быў ваяўнічым атэістам.

Юрыст часта сустракаўся са сваім стрыечным братам. Яго апавяданні пра цуды, звязаных з асобай Айца Піо, Цэзара лічыў поўным глупствам і ўспрымаў іх з іранічнай усмешкай. Аднак ён схіляўся да самастойнага даследавання гэтай справы, дзеля чаго паехаў у Сан-Джавані-Ратонда, стаў у натоўпе людзей, што кішэлі перад манаскай святыняй. Калі ён ехаў у манастыр, ён быў упэўнены, што яму ўдасца сарваць маску «падману духавенства» і з ашуканца, якім ён лічыў святога манаха. Калі Фэста стаяў на плошчы, Айцец Піо быў заняты размовай з групай людзей. Праз хвіліну, скончыўшы размову, а. Піо вылавіў адваката ў натоўпе. «Вы тут? Але ж Вы масон?» - сказаў айцец Піо. Адвакат збянтэжана падтакваў. «Чым Вы займаецеся ў масонстве?» - далей пытаўся манах. «Змагаюся з Царкой», - шчыра адказаў Цэзарэ. У гэты момант Айцец Піо адвёў яго ў бок і, пяшчотна гледзячы яму ў вочы, распавёў гісторыю з Евангелля пра блуднага сына.

Размова з манахам зрабіла на Цэзарэ ашаламляльнае ўражанне. Яго атэістычны светапогляд лопнуў як мыльная бурбалка. Ён зразумеў, што Ісус, якога ён так люта пераследваў, усё так жа яго любіць. Адвакат не разумеў, што з ім адбываецца. Ён стаў на калені перад манахам і прасіў яго аб споведзі. Напэўна большасць святароў выканалі б гэтую просьбу з паспешнасцю і радасцю. Але Айцец Піо быў неверагодна дасведчаным знаўцам чалавечай душы. Ён ведаў, што для споведзі пакуль яшчэ занадта рана. Айцец Піо адправіў юрыста, запэўніваючы яго, што Бог дасць яму знак, калі ён павінен будзе да яго вярнуцца.

Цэзарэ Фэста не мог дачакацца гэтага вяртання. Ён з нецярпеннем выглядваў згаданы знак. Праз тыдзень ён прыйшоў да высновы, што павінен вярнуцца ў Сан-Джавані-Ратонда. Ён паспавядаўся і, каб яшчэ больш умацавацца ў веры - згодна з парадай Айца Піо, паехаў у пілігрымку ў Лурд. Яго падарожжа было ўспрынята з'едлівымі заўвагамі з боку яго даўніх сяброў-атэістаў. Над ім кпілі не толькі ў асабістых гутарках, але таксама і публічна ў прэсе. Цэзарэ спакойна адбіваў насмешкі, заяўляючы, што ў Люрдзе ён быў сведкам не толькі неверагодных вылячэнняў, але таксама, у першую чаргу, цудаў веры.

Лігурыйскае ложа выклікала яго ў той час на таемнае разбіральніцтва, што праходзіла ў вузкім коле, абвінавачваючы яго ў здрадзе масонскім ідэалам. Але ён успомніў словы Айца Піо: «Не чырваней ад сораму за Хрыста. Час змагацца з адкрытымі грудзьмі». Фэста адчуў у сабе ўнутраную сілу. Ён мужна стаяў перад сваімі даўнімі кампаньёнамі і замест чаканага імі раскаяння за свае ўчынкі ён даў сведчанне веры ў Бога. Як і варта было чакаць - яго выключылі з ложы.

Пасля таго, як Цэзарэ вырваўся з лап масонства, ён стаў вельмі набожным чалавекам. Ўступіў у Трэці Ордэн св. Францыска, стаў апосталам каталіцкай веры і актыўна ўдзельнічаў у распаўсюдзе праўды пра Айца Піо.

Last modified onЧацвер, 04 Красавік 2013 12:35
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць