BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Эдзіт Штайн была атэісткай, а стала святой

Законніца загінула ў газавай камеры адразу пасля прыезду ў канцэнтрацыйны лагер у Асвенцым.

1 студзеня 1922 году Эдзіт Штайн прыняла хрост, пакінуўшы юдаізм. Да таго моманту яна была ўжо пяць гадоў доктарам філасофіі і мела досвед працы з найвялікшымі філосафамі той эпохі: Эдмунд Гусэрль і Марцін Хайдэгер, перажыла дзве любоўныя няўдачы і адчула прыніжэнне на працы, не атрымаўшы вышэйшую акадэмічную кваліфікацыю. Падчас хросту атрымала імя Тэрэза Ядвіга.

Габрэйка па паходжанні, Эдзіт не практыкавала юдаізм. Яна страціла веру яшчэ ў 14 гадоў. Рэлігійны крызіс наступіў пасля таго, як два гады запар з прычыны банкруцтва абодва яе родныя дзядзькі здзейснілі самагубства. Пачуцці, звязаныя з перажытымі падзеямі, былі толькі кропляй у моры тых сумненняў, у якія яна пагрузілася. Рашуча вялікі ўплыў аказала на яе адступленне ад веры старэйшых братоў і сясцёр. У доме сястры Эльзы і яе мужа Макса, якія былі радыкальнымі атэістамі, яна абсалютна свядома і, прытрымліваючыся сваёй уласнай волі, перастала маліцца. З таго моманту Эдзіт адчувала, што яна пазначаная грахом радыкальнага атэізму. Яна была не ў стане верыць, але пры гэтым адчайна сумавала па праўдзе.

Пагоня за праўдай з'яўлялася матывацыяй да вучобы на гуманітарным факультэце. Галоўным чынам яна цікавілася псіхалогіяй і філасофіяй ў яе фэнамэналагічным прадстаўленні. Яна хацела паглыбіцца ў праблематыку духоўнасці чалавека. У пачатку ХХ стагоддзя Эдзіт Штайн пасябравала з філосафам Максам Шэлерам, які ў пачатку яе вучобы ў 1913 годзе наблізіў да яе «Божы свет» і каталіцкую веру, прымусіўшы яе хаця б пачаць думаць пра такія рэчы як святасць, пакора, раскаянне.

З таго часу ў яе душу было кінута зерне веры, якое чакала свайго часу, каб выпусціць свае парасткі і прынесці выдатныя плён. З 1916 года Эдзіт Штайн адчувала ўсё большы голад Бога. У час вучобы маладая габрэйка сябравала з навернутымі ў пратэстантызм Hedwig Conrad - Martius, а гэтак жа сужэнцамі Райнах. Ужо ў першую сустрэчу Адольф Райнах убачыў у ёй «бескарыслівую дабрыню сэрца», а яна адчувала сябе так, як быццам «першы раз убачыла зусім новы свет».

Калі Райнах загінуў на фронце ў час Першай сусветнай вайны ў духоўным развіцці маладой дзяўчыны-філосафа наступіў адзін з найважнейшых пераломных момантаў. Маладая ўдава Ганна Райнах папрасіла Эдзіт прывесці ў парадак навуковую спадчыну яе мужа. Пасля сустрэчы з Ганнай Эдзіт не магла прыйсці ў сябе, бачачы ў жонцы загінулага духоўныя сілы, святло і душэўны спакой, не гледзячы на гэткую трагічную хвіліну. У той момант яна ўсвядоміла, што смерць, якая для яе самой з'яўлялася найвялікшай катастрофай і канчатковай рысай жыцця, для хрысціянкі Ганны Райнах была толькі пераходным этапам на шляху да Бога.

«Гэта была мая першая сустрэча з крыжам і Божай сілай, якая дадзена тым, хто нясе свой крыж. Першы раз Царква, народжаная са збаўчай пакуты Хрыста і перамагаючая смерць паўстала перада мной на адлегласці выцягнутай рукі. Менавіта ў той момант маё нявер'е было разбурана, а Хрыстос заззяў ў славе, Хрыстос ў таямніцы крыжа». Гэта была першая сустрэча Эдзіт з Хрыстом і бясспрэчны аргумент праўдзівасці хрысціянскай рэлігіі, што чэрпае сілу ад крыжа Хрыстовага.

Аднак для пачатку пасеянае зерне веры павінна было памерці. Спярша пагоршыўся духоўны крызіс. Эдзіт не атрымала тытула доктара навук, а яе кар'ерны рост пахіснуўся. Але ў гэты цяжкі для яе час Божая мілата ўжо дзейнічала ў ёй. Яна працягвала шукаць праўду і паступова пачынала разумець тое, што той хто шукае праўду - шукае Бога, хоць сам таго не ўсведамляе. Бог працягваў чакаць яе фіяска» - даючы ёй свабодную волю для ўсвядомленага адказу.

У хуткім часе так і адбылося. Пасля ночы ўнутранага крызісу нарэшце надышоў новы дзень. Канчатковая і плённая сустрэча са Збаўцам наступіла летам 1921 года, калі яна прачытала кнігу «Жыццё св. Тэрэзы ад Езуса», напісанай ёю самою. Святая Тэрэза з Авіля прывяла Эдзіт да Хрыста. У верасні 1921 года Эдзіт паехала ў Вроцлаў і паведаміла сваёй сястры Ernie пра сваё рашэнне перайсці ў каталіцтва. Яна прасіла, каб сястра дапамагла маці, глыбока веруючай габрэйцы, звыкнуцца з гэтай думкай, для якой прыняцце іншай рэлігіі азначала адступніцтва.

1 студзеня 1922 года Эдзіт Штайн прыняла хрышчэнне, а 2 лютага ва ўрачыстасць Стрэчання Гасподняга атрымала сакрамэнт намашчэння. Імя Тэрэза, выбранае Эдзіт пры хрышчэнні, было платай той, дзякуючы якой яна прыйшла да Хрыста - святой Тэрэзе з Авіля. Пасля хросту Эдзіт Штайн хацела ўступіць у манастыр босых кармелітаў, але яе адгаварылі ад гэтага рашэння духоўныя апекуны. Яны сцвярджалі, што яна павінна служыць Богу, выкарыстоўваючы свае незвычайныя разумовыя здольнасці.

Аднак Эдзіт не вярнулася да навуковай працы, а стала настаўніцай у доме імя св. Магдалены, які вялі сёстры-дамініканкі. У той жа час яна пасябравала з сёстрамі бенедыктынкамі ў манастыры ў Beuron. У 1932 годзе атрымала званне дацэнта ў нямецкім інстытуце навуковай педагогікі ў Munster. Праз год працы ў інстытуце яна ўсё-такі ўступіла ў ордэн кармелітаў, атрымаўшы імя Тэрэза Бенедыкта Крыжа. Вечныя абяцанні яна склала 21 красавіка ў 1938 года. 2 жніўня 1942 года была арыштаваная гітлераўцамі разам з сястрой Розай, якая таксама прыняла каталіцтва. Абедзве сястры загінулі ў газавай камеры адразу пасля прыезду ў канцэнтрацыйны лагер у Асвенцым 9 жніўня 1942 года.

У 1987 Эдзіт Штайн была беатыфікавана, а ў 1998 годзе кананізавана Папам Янам Паўлам II.

Last modified onСубота, 19 Кастрычнік 2013 11:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць