BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску пачалі будоўлю на месцы старых каталіцкіх могілак. У парафіі моляцца аб захаванні астанкаў незвычайнай малітвай

Што менавіта будуюць каля храма, інфармацыі дагэтуль няма.

На тэрыторыі, прылеглай да касцёла на Залатой Горцы ў Мінску вядзецца будаўніцтва – зона, якую агарадзілі для работ, знаходзіцца на ўчастку знішчаных у савецкі час каталіцкіх могілак.

Што менавіта будуюць каля храма, інфармацыі дагэтуль няма. У пашпарце аб'екту толькі пазначана, што вядзецца будаўніцтва «шматфункцыянальнага будынка». Звесткі пра аб'ект сустракаюцца на сайце адміністрацыі раёна і ў інвестыцыйнай праграме, але таксама без падрабязнасцяў: «Узвядзенне будынка шматфункцыянальнага па вул. Залатая Горка, 5 і 5а, 1 чарга будаўніцтва». Значыць, запланавана і другая.

На публічнай кадастравай мапе гэты ўчастак мае такое ж прызначэнне. Дамы пад названымі нумарамі ўжо існуюць – гэта закінутыя будынкі, у якіх раней абслугоўвалі знесеную вышку-глушылку. На месцы іх пабудуюць новыя будынкі.

Суседнія ўчасткі вакол касцёла на кадастравай мапе маюць прызначэння: для будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома, будынкаў па абслугоўванні спецыялізаванага аўтатранспарту, гаражоў.

Як толькі стала вядома пра будаўніцтва і была знесена савецкая глушылка, у парафіі пачалі ўзмоцненую малітву аб тым, каб парэшткі продкаў не былі патрывожаныя пры працах. Цяпер гэтая малітва набыла незвычайную, нават дзіўную форму – яе тэкст мы заўважылі на старонцы парафіі:

«Молімся да Цябе, Божа Наймагутны (Ашэм Элогім) наш за захаванне парэшткаў тых людзей, продкаў нашых, якія пахаваныя вакол Залатагоскага касцёла, каб яны, дачакаліся Прышэсця Хрыста (Машыаха), былі жывыя разам з Абранымі Тваімі з Краіны гэтай, Зямлі айцоў нашых. Хай Кроў Езуса Хрыста (Йешуа гаМашыаха) ачысьціць іх, каб яны былі далучаныя да Сьвятых Тваіх, Ойча Наймагутны (Элогім) наш дзеля Хвалы і Славы Імя Вялікага Твайго ў Краіне гэтай, Зямлі айцоў нашых. Амэн».

Вернікі патлумачылі, што гэтую малітву склалі парафіяне, удзельнікі групы па вывучэнні Святога Пісання. Яны вырашылі выкарыстаць арыгінальныя імёны са Старога Запавету, без перакладу.

Праўда, тэкст малітвы складзены некарэктна, патлумачыў адзін з экспертаў у тэалогіі:

«Тут бачная спроба штучна ўпісаць хрысціянскую надзею ў культурную парадыгму Старога Запавету. Але надзея юдэйская і надзея хрысціянская рэалізуюцца па-рознаму і маюць не зусім падобнае сэнсавае вымярэнне».

Эксперт канкрэтызаваў, у чым малітва не адпавядае хрысціянскай тэалогіі:

«У гэтай малітве Бог названы"Элохімам". Гэта адносіць нас да пачатку гісторыі Ізраэля, калі народ нароўні з Элем (Богам) дапускаў магчымасць існавання больш меншых па важнасці бажкоў. Вядома, што монатэізм у юдэйскай традыцыі выспяваў паступова.

Тут мы маем як раз чыста старажытнагабрэйскае стаўленне да разумення адзінага Бога. У малітве Бог, фактычна, выстаўляецца як Бог над багамі».

Тэолаг дадаў, што Святое Пісанне трэба чытаць і вывучаць не само па сабе, а ў традыцыі Касцёла, тэрміналогію праводзіць праз фільтр каталіцкай тэалогіі, і нагадаў, што існуе метад гісторыка-крытычнага чытання тэксту Пісання.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 27 Жнівень 2025 08:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць