BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Знакамітая фотамадэль з Іспаніі стала манахіняй

«Гасподзь ніколі не памыляецца. Ён зладзіў мне кастынг, і я не магла яму адмовіць», - прызналася сястра Алайя.

Нечаканае рашэнне 36-гадовая іспанская фотамадэль і акторка Алайя Аліверас, вядомая публіцы па кінафільмах і гламурных фотасесіях, прыняла пасля таго, як наведала адзін з сусветных цэнтраў хрысціянскага паломніцтва - свяцілішча Маці Божай Фацімскай у Партугаліі. Пасля гэтага яна канчаткова развіталася з легкадумным ладам жыцця і ўступіла ў каталіцкі ордэн Святога Міхаіла і прыняла імя Olalla del Sí de María (сястра Алайя ад «так» Марыі).

Пра прычыну такой перамены ў жыцці былая мадэль аддае перавагу не распавядаць. Толькі ў адным з інтэрв'ю мясцоваму выданню яна распавяла: «Гасподзь ніколі не памыляецца. Ён зладзіў мне кастынг, і я не магла яму адмовіць», - прыводзіць словы Аліверас партал wiara.pl

Былая фотамадэль прызналася, што ў нейкі момант убачыла саму сябе ў манаскім адзенні, і ўжо не магла пазбавіцца ад гэтага вобразу. Між тым, паводле інфармацыі брытанскай газеты The Daily Mail, Аліверас далучылася да манаскіх ордэнаў яшчэ чатыры гады таму, але расказаць пра свой учынак яна вырашылася толькі цяпер.

Сястра родам з Віга, горада ў Галісіі (паўднёвы рэгіён Іспаніі). У Мадрыдзе яна была папулярнай мадэллю, здымалася на тэлебачанні, таксама іграла і ў тэатры. Як манашка, цяпер яна працуе ў доме састарэлых у Мадрыдзе. Як сцвярджае сама сястра Алайя, яе асяроддзе, сям'я і знаёмыя да гэтага часу не могуць зразумець яе выбару.

«У яе было шмат цікавых прапаноў сыграць у серыялах, яна добра зарабляла на рэкламных здымках. Яе рашэнне заспела мяне знянацку, - успамінае Мірэла Мелера, менеджэр Алайі. - Я няверуючая і нават не ведала, што яна каталічка. Аднак яна патлумачыла мне сваё рашэнне, і мне давялося яго прыняць».

Аліверас, як адзначае выданне, стала не першай фотамадэллю, якая змяніла подыум на кляштар. У 2005 годзе манашкай стала знакамітая калумбійская топ-мадэль Аманда Роза Перэс. Паводле яе слоў, на гэта рашэнне яе падштурхнула стомленасць «ад свету хлусні, фальшы і крывадушнасці, ад грамадства, напоўненага анты-каштоўнасцямі і жорсткасцю, пералюбнасцю, наркотыкамі і алкаголем».

«Я хачу быць мадэллю, якая дэманструе цяперашнюю годнасць жанчыны і не выкарыстоўвае яе для камерцыйных мэтаў», - заявіла яна.

Last modified onЧацвер, 17 Ліпень 2014 14:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць