Кніга Антоніа Сікары «Партрэты святых»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Гісторыі навяртанняў
- Add new comment
Разважанні пра святых дапамогуць адкрыць нам свой сапраўдны чалавечы твар, якога жадае і які любіць Бог.
Гэтая кніга - зборнік кароткіх медытацый пра жыццё некалькіх святых. Разважанні пра іх дапамогуць нам адкрыць свой сапраўдны чалавечы твар, той, якога жадае і які любіць Бог.
Апавяданні змешчаныя ў храналагічнай паслядоўнасці, кожны партрэт як бы характарызуе сваё стагоддзе другога тысячагоддзя хрысціянскай гісторыі. Выбар імёнаў часам вызначаўся знамянальнымі датамі (так, Эдыт Штайн была прызнана бласлаўлёнай зусім нядаўна) І, нарэшце, варта адзначыць, што Бэнэдэта Б'янкі Пора яшчэ не была кананізавана Царквой, і тое, што пра яе распавядаецца ў гэтай кнізе, сведчыць не аб імкненні апярэдзіць вучэнне Касцёла, але аб нашай радасці і ўпэўненасці ў тым, што святыя па-ранейшаму жывуць сярод нас. Сузіраючы іх абліччы, мы самі імкнемся выканаць сваё чалавечае прызначэнне.
Аўтар кнігі - Антоніо Сікары - нарадзіўся ў 1943 г. У 1967 годзе стаў святаром, належыць да ордэна Босых Кармелітаў. Доктар багаслоўя, абараніў дысертацыю па біблеістыцы. Член італьянскай рэдакцыі часопіса «Камуніо». У цяперашні час выкладае дагматычную тэалогію ў кармеліцкім багаслоўскім семінары (Брэшыя).
На Гомельскім каталіцкім партале кніга на рускай мове публікуецца з дазволу аўтара, атрыманага пробашчам парафіі кс. Славамірам Ласкоўскім.
Ніжэй размешчаны часткі кнігі для пампавання.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Упершыню канал святога набраў амаль 1 тысячу падпісчыкаў
-
Невыпадкова 15 жніўня. Вернікаў заклікаюць даверыць Марыі мір ва Украіне
-
Ксёндз Акалатовіч у калоніі аказвае духоўную дапамогу вернікам розных канфесій
-
Паміж паганствам і хрысціянствам. Чаму свет палохае ўпаўшы крыж, паміраючы Папа і што з гэтым рабіць