Масква, Саратаў, Нароўля. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – рэкардсмен у душпастырскіх візітах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Нягледзячы на 79-гадовы і ўзрост і анкалагічную хваробу!
Некаторыя беларускія біскупы здзяйсняюць шмат душпастырскіх візітаў у розныя куткі краіны, аднак «рэкардсменам» тут смела можна назваць арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Ён актыўна наведвае каталіцкія супольнасці не толькі Беларусі, але і Расіі, пры чым маючы 79-гадовы ўзрост і анкалагічную хваробу, лячэнне якой працягваецца.
Нягледзячы на такія цяжкасці Бог дае арцыбіскупу моц духу і цела, каб ён не спыняў служэнне.
Толькі з пачатку кастрычніка ганаровы беларускі іерарх паспеў здзейсніць паездкі як па парафіях Беларусі, так і на далёкія адлегласці ў Расію: арцыбіскуп Кандрусевіч прапаведваў і адпраўляў святыя Імшы ў мясцовых супольнасцях у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Саратаве.
І вось ужо праз некалькі дзён іерарх зноў адправіўся ў падарожжа у глыбінку Беларусі: 18 кастрычніка ён узначаліў свята 35-годдзя адраджэння каталіцкай парафіі ў Нароўлі – райцэнтры ў чарнобыльскай зоне. Падчас урачыстай святой Імшы арцыбіскуп удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 25 вернікам.
Менавіта Тадэвуш Кандрусевіч, будучы ў той час першым біскупам Беларусі, спрычыніўся да пачатку адраджэння парафіі і прызначыў першага пробашча, які распачаў будаўніцтва касцёлаў у Грушаўцы і Нароўлі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы