BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пішуць і здымаюць дзеці: як я правёў «Канікулы з Богам» [фотагалерэя]

Для рабят арганізавалі катанне на цеплаходзе, конях, атракцыёнах, звадзілі ў кіно.

Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» ладзіць у Гомелі акцыі для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і небяспечных сем'яў, а таксама для некаторых выхаванцаў Дзіцячай вёскі - Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. У рамках «Канікулаў з Богам» з дзецьмі працуюць сёстры законныя і валанцёры з гомельскай каталіцкай парафіі.

- У гэтым годзе асабліва мы хацелі б садзейнічаць інтэграцыі дзяцей-інвалідаў у грамадства, таму яны заўсёды будуць знаходзіцца разам са здаровымі дзецьмі, гуляць, мець стасункі, удзельнічаць у творчых занятках, наведваць розныя забаўляльныя мерапрыемствы, - патлумачылі ў БКМ «Карытас-Міласэрнасць».

Акцыі праходзяць у дзве змены - з 5 па 10, і з 12 па 17 жніўня. Для дзяцей арганізаваны наведванні спартыўнай коннай школы, кінатэатра, атракцыёнаў у парку, прагулка на цеплаходзе па рацэ Сож.

- Для арганізацыі ўсіх забаўляльных мерапрыемстваў мы звярталіся да розных спонсараў, але ў гэтым годзе ўсё стала магчымым дзякуючы парафіянам касцёла, якія былі шчодрымі і неабыякавымі да правядзення акцый - вернікі сабралі больш за 5 млн. рублёў, - адзначылі ў БКМ «Карытас-Міласэрнасць».

Арганізацыя дзякуе Цэнтру па конным спорце і прадпрыемству «Кінатаўр», якія прадастаўляюць для дзяцей значныя зніжкі, прадпрыемству «Кінабар», якое бясплатна частуе дзяцей і суправаджаючых папкорнам, а таксама «Інгман Марозіва» - у гэтым годзе прадпрыемства арганізавала бясплатнае марозіва для дзяцей, а Гомельскі парк прадаставіў зніжкі дзецям на аплату атракцыёнаў.

Мы прапанавалі дзецям самім пафатаграфаваць і напісаць пра свае ўражанні. Прыводзім вытрымкі з дзіцячых дзённікаў.

- Маё жыццё змянілася на сто адсоткаў. Мы гулялі, весяліліся. Сёння мы памаліліся і пайшлі ў школу коней. Мы сядзелі і глядзелі прадстаўленне. Потым мы перакусілі і пайшлі катацца на конях. Было вельмі весела. Для нас правялі экскурсію, і мы кармілі коней. Потым спявалі песні. Яшчэ пойдзем катацца на цеплаходзе. Мне ўсё вельмі падабаецца! Потым я хачу пайсці ў парк, у кіно. Тут вельмі добрыя выхавацелі. Мне весела! (Улад)

- Дзяўчынкі прынеслі бісер, мы рабілі бранзалеты, а сёстры дапамаглі, а потым настаў час атрымліваць смачніну! Я люблю сясцёр, дзядзьку Стаса, кухараў, а больш за ўсё мне падабаецца спяваць песні (Павел).

- У мяне тут шмат сяброў, усё вельмі падабаецца. Велізарнае задавальненне мне даставіла катанне на катэры і язда на кані, а яшчэ шпацыр па парку і катанне на атракцыёнах (Ягор).

- Хлопцаў шмат, шумнавата, але мне ўсё цікава. Нам выдалі гальштукі і бэйджыкі. Мне спадабалася, што на іх былі напісаны нашы імёны. Мне спадабалася, як нам прачыталі, што грэшна рабіць. І правіла вельмі правільнае: трэба любіць адзін аднаго, паважаць, а не крыўдзіць, не падманваць. Я ўсё гэта ведаю, бабуля на гэтую тэму мне часта гаворыць. Быў вельмі займальны шпацыр, а яшчэ мне спадабалася спяваць малітвы. Калі нам арганізавалі катанне на цеплаходзе, было вельмі выдатна. Нас пачаставалі марозівам, сокам, дзякуй! А яшчэ мне было вельмі цікава з нашай выхавацелькай Алёнай, а яшчэ і з Оляй, яны вясёлыя, ласкавыя, добрыя (Кірыл).

- Калі я прыйшоў на «Канікулы з Богам», думаў, што мне будзе не цікава. Мы памаліліся, паспявалі песні пра Бога, а потым пайшлі на вуліцу гуляць, на турнікі. Але больш за ўсё мне спадабалася ў парку, на цеплаходзе, на каруселях, але не за нашы грошы. Нам давалі марозіва, фанты, каўбасу, усякую смачніну. Яшчэ мы рабілі ўсякія вырабы, малюнкі, налепкі на вокны. З намі гутарылі пра Евангелле, чыталі кнігу. Яшчэ нас вадзілі ў стайню, мы кармілі коней, нам паказвалі каня, якога завуць Мандарынка. І яшчэ нас каталі бясплатна (Павел).

Фота Яна Шчыгельскага, Паўла Шорнікава, Дзмітрыя Белінчава і Алены Германовіч.

 


Last modified onПятніца, 16 Жнівень 2013 03:33
Каментары   
+1 #1 людмила Б 2013-08-06 13:33
очень хорошая новость!!!!!! замечательная!! !!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць