Байкеры пракацілі на матацыклах сірот-інвалідаў у Дзіцячай вёсцы [ФОТА]
- Written by Алина ПРИХОДЬКО
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
Гомельскі мотаклуб «Жалезныя браты» зладзіў свята па ініцыятыве святара.
Незвычайны свята прайшло 26 жніўня ў гомельскай Дзіцячай вёсцы («Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця») - да сірот-інвалідаў прыехалі байкеры мотаклуба «Жалезныя браты». Дзеці паказалі гасцям прадстаўленне, а матацыклісты пагулялі з выхаванцамі Дзіцячай вёскі і пакаталі іх на сваіх байках. Візіт адбыўся па ініцыятыве настаяцеля праваслаўнага храма святога Архангела Міхаіла ў Гомелі протаіерэя Ігара Альшанава, які аказвае духоўную падтрымку дому-інтэрнату і супрацоўнічае з мотаклубам «Жалезныя браты».
- На свяце з дзецьмі была адміністрацыя Дзіцячай вёскі, прадстаўнік Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама, выхавальнікі, сёстры законныя і прадстаўнік «Карытас». Усё было арганізавана выдатна, дружна, весела. Байкеры з задавальненнем гулялі з дзецьмі і затым каталі на сваіх матацыклах. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі задаволеныя, ва ўсіх быў выдатны настрой, і надвор'е не падвяло, было сонечна і цёпла, - дадалі ў дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць».
Нагадаем, чатыры гады таму праваслаўныя і католікі пачалі сумеснае служэнне ў Дзіцячай вёсцы, пабудаванай каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць». Унікальная для Беларусі Дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Хоспіс пабудаваны на грошы замежных дабрачынных арганізацый і вернікаў-католікаў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Персаналу дапамагаюць клапаціцца пра дзяцей, а таксама духоўна апякаюць іх каталіцкія сёстры Ордэна бенедыктынак-Самарыцянак Крыжа Хрыстовага.
Related items
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў