BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі пабудуюць унікальны цэнтр для дзяцей-інвалідаў - распачаты збор сродкаў

Каля 700 чалавек змогуць штогод атрымліваць тут усебаковую дапамогу [фота]

У вядомай гомельскай «Дзіцячай вёсцы» для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў пачынаецца другі этап будаўніцтва. Тут з'явіцца інтэгратыўны адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр, у якім будуць дапамагаць не толькі выхаванцам «Дзіцячай вёскі», але і тым дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у сваіх сем'ях.

Нагадаем, «Дзіцячая вёска» з'явілася ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў 2011 годзе. Увесь комплекс пабудавала і абсталявала ўсім неабходным Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» на грошы замежных дабрачынных арганізацый і прыватных ахвярадаўцаў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Потым на гэтай базе ў цесным супрацоўніцтве з абласным камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва быў створаны «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця», фінансаванне якога дзяржава ўзяла на сябе.

Вёска разлічана на пражыванне ў ёй 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчыма максімальна поўнае развіццё асобы. Чатыры асобныя групы-сям'і складаюцца з 15 чалавек. Звяном, якое злучае такую групу-сям'ю, з'яўляецца сястра-законніца, яна разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і апякуе жыццё выхаванцаў. Трапіць у дом-інтэрнат мае магчымасць кожны, хто ў гэтым мае патрэбу, незалежна ад веравызнання.

- У нашым доме-інтэрнаце працуюць выдатныя спецыялісты, тыя, хто любіць дзяцей, і таму яны могуць убачыць і раскрыць іх магчымасці і таленты. Бо нашы дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі валодаюць высокім творчым патэнцыялам, што дазваляе ім штогод станавіцца ўдзельнікамі абласных фестываляў творчасці «Музычны экспрэс» і «Парад талентаў», неаднаразовымі прызёрамі міжнароднага фестывалю «Мары здзяйсняюцца», - распавядае дырэктар ДКМ «Карытас-Міласэрнасць» ксёндз Юрый Варанко. - Нашы выхаванцы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі Рэспубліканскай спартакіяды для людзей з абмежаванымі магчымасцямі па новусу, настольным тэнісе, бочэ-спорце, дартсе. Таксама распачата падрыхтоўка да міжнароднага шашачнага турніра. Усё гэта пацвярджае, што наш праект паспяхова рэалізуецца, а значыць мы выбралі правільны шлях і не можам спыняцца. Некалькі гадоў вялася сур'ёзная падрыхтоўчая работа да будаўніцтва другой чаргі нашага праекта - інтэгратыўнага адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра, была выканана праектна-каштарысная дакументацыя, заключана дамова з будаўнічай арганізацыяй, атрымана станоўчае заключэнне дзяржаўнай экспертызы праекта, а таксама неабходныя дазволы ўсіх кантралюючых органаў. На ўсіх этапах мы сустракаліся з садзейнічаннем і разуменнем важнасці нашага праекта.

І вось цяпер з'явілася магчымасць пачаць непасрэдную рэалізацыю другога этапа будаўніцтва, які з'яўляецца працягам развіцця новай мадэлі, робіць унёсак у сацыяльную інтэграцыю і інклюзію дзяцей, маладых і дарослых з множнымі абмежаваннямі ў Гомелі і Гомельскай вобласці. Праект накіраваны перш за ўсё на паляпшэнне якасці жыцця, умоваў развіцця і адукацыі, а таксама атрымання якаснай рэабілітацыі і кансультавання, як дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з «Дзіцячай вёскі», так і людзей з інваліднасцю, якія пражываюць у сем'ях. Такі падыход у будучыні можа паўплываць на тое, што ў дамах-інтэрнатах будзе менш пражываць інвалідаў. Важна тое, што бацькі і сваякі людзей з інваліднасцю змогуць знайсці тут падтрымку, дапамогу ў даглядзе і абслугоўванні, а таксама неабходную кансультацыю.

Інтэгратыўны цэнтр будзе спрыяць паляпшэнню эканамічнага становішча сем'яў, у якіх жывуць людзі з інваліднасцю дзякуючы таму, што бацькі змогуць больш часу надаваць сваёй працы. У цэнтры будуць пастаянна працаваць група ранняга развіцця, школа, майстэрні, будзе весціся праца з бацькамі і тэрапія.

- Гэта на самой справе ўнікальны для Беларусі праект. Вядома, ён ствараецца ў большай ступені дзякуючы ўдзелу замежных спонсараў, але і ў нашым грамадстве становіцца ўсё больш неабыякавых людзей, якія не толькі суперажываюць лёсам тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, але гатовыя і канкрэтнай справай паўдзельнічаць у іх падтрымцы. Таму маю надзею і ўпэўненасць, што многія людзі адгукнуцца, і з Божай дапамогай усе разам мы здзейснім гэтую важную для горада агульную справу, - гаворыць кс. Юрый. - Працуючы з гэтым праектам, я заўсёды трымаю ў розуме словы Хрыста з Евангелля: «Тое, што вы зрабілі аднаму з братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі».

Реквизиты БКМ «Каритас-Милосердие»:

ЕРИП: Номер услуги: 1521604

Общественные объединения > Помощь детям, взрослым > Каритас Милосердие Гомель

УНП 400945696

Благотворительный счет BY25BPSB31351120880159330000 в белорусских рублях в Региональной дирекции №300 ОАО «БПС-Сбербанк» BIC BPSBBY2X

246028, г.Гомель, ул. Советская 118, а/я 49

Тел/факс: +375232377052, +375293072996

e-mail: caritasgomel@gmail.com

vk.com/caritasgomel

facebook.com/caritasgomel

ok.ru/group/53271648665745

Last modified onАўторак, 01 Жнівень 2017 00:15

Каментары   

+3 #4 админ 2017-07-31 23:14
Для тех, кто хочет сделать пожертвование на строительство интегративного образовательно- терапевтическог о центра Детской деревни для сирот-инвалидов
Реквизиты БКМ «Каритас-Милосердие»:

ЕРИП: Номер услуги: 1521604

Общественные объединения > Помощь детям, взрослым > Каритас Милосердие Гомель

УНП 400945696

Благотворительный счет
BY25BPSB3135112 0880159330000 в белорусских рублях в Региональной дирекции №300 ОАО «БПС-Сбербанк» BIC BPSBBY2X

246028, г.Гомель, ул. Советская 118, а/я 49

Тел/факс: +375232377052, +375293072996

e-mail:

vk.com/caritasgomel

facebook.com/caritasgomel

ok.ru/group/53271648665745
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #3 Ольга 2017-06-16 08:01
В БПС-Сбербанк онлайн: Система «Расчет» (ЕРИП) - Общественные объединения - Религиозные объединения - Каритас-Милосер дие Гомель
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #2 Кс. Юрий 2017-06-10 14:19
Цытую Виктор:
Не находит номер 1521604 услуги в ЕРИП, не возможно сделать пожертвование.

Можно просто найти в дереве ЕРИП пункт "пожертвования, благотворительн ость", а там "Каритас Гомель". Спасибо за пожертвование.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+5 #1 Виктор 2017-06-10 01:02
Не находит номер 1521604 услуги в ЕРИП, не возможно сделать пожертвование.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць