BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Наш вопыт хатняга навучання дзяцей: плюсы і мінусы

Эканомія часу, высокая паспяховасць, магчымасць выбару і актыўнага ўдзелу ў жыцці дзіцяці - гэта плюсы, якія для некага могуць быць мінусам.

Мы ўжо распавядалі аб прычынах, па якіх перавялі двух сваіх сыноў на хатняе навучанне (індывідуальны план). Пасля першай чвэрці мы абяцалі падсумаваць сваю практыку і распісаць плюсы і мінусы хатняга навучання ў нашых умовах.

Па-першае, хатняе навучанне стала значна большай адказнасцю для мяне і маёй жонкі ў параўнанні з той, калі дзеці проста хадзілі ў школу. Адказнасць за выбар педагога, за размеркаванне часу дзіцяці - бо вольнага часу стала нашмат больш, і яго трэба запоўніць карыснымі справамі. Расклад нашых заняткаў прыкладаецца. З-за вялікай адказнасці хочацца часам на ўсё плюнуць і рабіць як большасць бацькоў: адправіў дзіця ў школу ледзь ні на цэлы дзень - і праблема з галавы, хай імі там займаюцца.

Па-другое, дзякуючы хатняму навучанню з'явілася рэальная магчымасць усебакова развіваць дзяцей. Калі на засваенне школьнай праграмы патрабуецца ў пяць разоў менш часу, яго можна выкарыстоўваць для цікавых спраў і навучыць дзіця самому выбіраць для сябе заняткі, а гэта першы крок да жыццёвага самавызначэння. На дадзены момант мы для іх выбіраем і даем паспрабаваць розныя варыянты гурткоў, секцый, розныя варыянты відаў чалавечай дзейнасці. З часам яны навучацца самі рабіць выбар.

Па-трэцяе, хатняе навучанне эканоміць масу часу пры засваенні школьнай праграмы. Гэта выдатная навіна для ўсіх тых, каго наведвалі ў час вучобы ў школе такія думкі: «Навошта мне марнаваць час на матэматыку або хімію, калі ў жыцці яны мне не спатрэбіцца?» Дык вось, час марнаваць не трэба, выканаў школьную праграму ў пяць разоў хутчэй, і займайся тым, што душы заўгодна. Жыццё дзіцяці не складаецца толькі з паходу ў школу, выканання хатняга задання і сну. Ёсць маса іншых цікавых і важных заняткаў.

Па-чацвёртае, хатняе навучанне - гэта больш высокі ўзровень паспяховасці з меншымі затратамі часу. Гэта звязана з тым, што педагог працуе з нашымі дзецьмі індывідуальна. Класны кіраўнік нашага старэйшага сына Антона сказала: «Я і не сумнявалася, што ў Антона будуць за чвэрць ацэнкі 9 і 10. Ён жа вучыцца індывідуальна!»

Па-пятае, хатняе навучанне дазваляе нам, бацькам, удзельнічаць у жыцці дзіцяці вельмі актыўна. На працягу звычайнага будзённага дня мы з дзецьмі перасякаемся вельмі часта: сняданак, абед і вячэру кушаем усёй сям'ёй, дапамагаем сабрацца на заняткі, сустракаем з заняткаў і г.д. Гэта значыць наша сямейнае жыццё не выглядае так: ўбачыліся раніцай і ўвечары перад сном і ўсё. Мы з дзецьмі цэлы дзень. Гэта, вядома ж, цяжка, але я ўпэўнены, што гэта нашмат лепш, чым бачыць дзіцяці два разы на дзень.

Для некага гэтыя пункты будуць натхненнем, хтосьці пагодзіцца са мной, хтосьці пачне аспрэчваць вынік, нехта знойдзе тысячу аргументаў супраць. Я выдатна разумею, што для большасці бацькоў такая форма навучання сваіх дзяцей, такі актыўны стыль жыцця і такая адказнасць не падыходзяць. У першую чаргу я напісаў гэтую нататку для сябе, а ў другую - для тых, хто бачыць недасканаласць сучаснай сістэмы адукацыі і знаходзіцца ў актыўным пошуку альтэрнатыў.

Last modified onПятніца, 02 Верасень 2016 14:46
Каментары   
+1 #7 женя 2016-09-21 23:30
Опыт ваш интересен. Действительно, много спорных моментов. К
как вы видите обучение своих сыновей в средних и старших классах, когда количество предметов увеличится.и сдавать экстерном большой объём будет сложнее.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+2 #6 Павел 2016-09-02 14:49
Без оценок, дневников и всего 5 часов в неделю. Как учатся дети, которые третий год не ходят в школу: news.tut.by/.../510368.html
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #5 Мариан 2015-11-21 11:13
Цытую Евгения:
Здравствуйте, можно узнать, к какой школе вы относитесь? Мы, в какую бы не обратились, слышим отказ.

мы официально оформлены в 11 школе и там же раз в полгода проходим аттестацию.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #4 Евгения 2015-11-20 14:16
Здравствуйте, можно узнать, к какой школе вы относитесь? Мы, в какую бы не обратились, слышим отказ.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #3 Ольга 2014-11-25 15:41
Цытую Маша:

И родители неужто так рады, что целый день в квартире детский сад? Отправить детей в школу - реальная возможность маме отдохнуть, сделать домашние дела. Неужели никогда не сдавали нервы? :eek:

У меня чаще от посещения детьми школы нервы сдавали)) Жалею, что в то время, когда они учились, не было такой возможности.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #2 Мариан Голуб 2014-11-24 23:04
Мария, изначально в заголовке не было фразы "плюсы и минусы". Ее добавил редактор. Статью я писал о нашем опыте, а не о плюсах и минусах. Хотя для некоторых родителей ответственность , это минус. Я бы сказал для большинства. Даже мне иногда хочется на все плюнуть и вернуться к прежнему укладу жизни. Об этом я писал и это ответ на ваших два последних вопроса о радости и нервах.

По первому вопросу. Трудностей абсолютно никаких нет. Сыновья приходят туда один раз в четверть на несколько часов.

По второму и третьему. Как не странно в наших то условиях все идет гладко со школой, если речь идет об юридических и административны х вопросах. Мы даже сами удивились :) Хотя, мы ничего особенного не делаем, все в рамках законодательств а РБ.

По четвертому. Зачеты приняли без проблем. Опытный педагог может за пол часа оценить уровень знаний ребенка. Правда было видно, что учителя нервничают. Скорее все первый раз ставят четвертные оценки экстерном. Думаю во второй четверти будет спокойнее :)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #1 Маша 2014-11-24 14:11
Как раз минусов и не указано. А было бы интересно - какие реально трудности возникли? В наших-то условиях и все гладко? Неужели все нормально со школой? Как там приняли все зачеты за четверть?

И родители неужто так рады, что целый день в квартире детский сад? Отправить детей в школу - реальная возможность маме отдохнуть, сделать домашние дела. Неужели никогда не сдавали нервы? :eek:
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць