BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Забіць дракона». Не таго, што прызямліўся ля касцёла ў Гродне

Працягваем фіксаваць сімвалы нашага часу: побач з Бэтлеемскімі зоркамі з'явіліся язычніцкія цмокі. На якія думкі гэта наводзіць?

Дракон прызямліўся ў Гародні. Так паведаміла прэса пра тэатральную імпрэзу з нагоды запальвання агнёў на галоўнай елцы горада 15 снежня. Амаль як у славутым рамане Уладзіміра Караткевіча, толькі замест Хрыста – цмок...

Гаворка ідзе пра тэатральную пастаноўку, якую паказалі на плошчы побач з катэдральным касцёлам. Цмокі з'явіліся і ў іншых гарадах Беларусі – фігуры ўсталявалі побач з елкамі, якія ўпрыгожваюць Бэтлеемскія зоркі. Яны сімвалізуюць Божае Нараджэнне, а цмокі – «гаспадара» 2024 года паводле ўсходняга календара.

У Беларусі, як і ў іншых постсавецкіх краінах, схільнасць да шанавання язычніцкіх бажкоў дагэтуль большая, чым у «бездухоўным» Захадзе. Летась елку ля закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску ўпрыгожвалі трусам – усходнім сімвалам 2023 года. Праўда, сёлета побач з касцёлам цмокаў пакуль не заўважалі.

Але агульная тэндэнцыя бачыцца чарговым сімвалам нашага часу. Цмок, які ў хрысціянстве сімвалізуе д'ябла, супернічае з зоркай, што паказвае месца нараджэння Збаўцы, Бога ў постаці безабароннага Дзіцяці.

Фігуры цмокаў на плошчах гарадоў нагадваюць пра знакаміты савецкі фільм «Забіць дракона», які актуальны і ў наш час [глядзець фільм онлайн – ніжэй пад тэкстам]. Адна з думак твора: забіць дракона ў сабе, каб стаць свабодным, і толькі так перамагчы агульнага ворага-цмока – аздараўленне грамадства, выпраўленне несправядлівасці пачынаецца з канкрэтных рашэнняў ва ўласным жыцці.

Які менавіта дракон, якое зло жыве ў сэрцы кожнага чалавека? Грэх, нянавісць, варажнеча, зласлоўе, крыўда, эгаізм, непрыманне іншага чалавека, маладушнасць, страх, нявер'е? Магчыма, здолеем гэта ўбачыць і пачаць у «год дракона» барацьбу з ім – з запрашэннем у наша змаганне Хрыста, які ўжо перамог цмока і сёння пытае: «А ты з кім?»

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Свайго ўласнага дракона можна пазначыць у каментарах ніжэй пад тэкстам – магчыма, гэта некаму дапаможа ўбачыць зло і ў сваім сэрцы.

Media

Каментары   
+1 #1 Алеся 2023-12-16 12:11
Жаданне помсты за зло, учыненае маёй сям'і. Як ёсць
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць