Скаўты і парафіяне добраўпарадкавалі ў Гомелі месца падпольнай каталіцкай капліцы - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Скаўты - Гомель
- Comments (2)
У пасляваенныя гады тут жылі сёстры Дамарацкія, у 60-70-х гадах мінулага стагоддзя прымаўшыя ў сваім доме каталіцкага святара.
У двары прыватнага дома па вуліцы Песіна ў Гомелі скаўты і парафіяне касцёла правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі: высеклі зараснікі, прыбралі смецце. Стары драўляны дом у самым канцы вулачкі, якая прылягае да Студэнцкага сквера, даўно прыцягвае ўвагу мінакоў. Многія дзівяцца: чаму дом у такім добрым месцы пустуе і руйнуецца, а яго двор зарастае хмызняком?
У пасляваенныя гады тут жылі сёстры Дамарацкія, у 60-70-х гадах мінулага стагоддзя прымаўшыя ў сваім доме каталіцкага святара, які таемна прыязджаў у Гомель і праводзіў Набажэнствы. У той час парафія была ў падполлі. У гэтым доме ацалелыя пасля сталінскіх рэпрэсій і вайны каталікі маліліся і нават прымалі сакрамэнту: спавядаліся, бралі шлюб.
- У доме было два выхады: калі ў першы заходзіла міліцыя, святар сыходзіў праз другія дзверы, - распавядае цяперашні пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі. - Гэта вельмі важнае месца. І цудоўным чынам гэты дом трапіў да парафіі. Сёстры Дамарацкія перадалі дом сваім блізкім, а тыя - пасля таго, як я прыехаў у Гомель - афіцыйна створанай парафіі. Частку домаўладання мы выкупілі ў горада.
Божы провід зрабіў так, што менавіта тут, усяго ў сотні метраў ад падпольнай капліцы, неўзабаве пабудавалі касцёл. І становішча дома Дамарацкіх стала яшчэ больш выгадным для парафіі. Аднак усе гэтыя гады рамонт у доме не праводзілі, бо не маглі атрымаць ад уладаў дазвол. Толькі цяпер, пасля рэканструкцыі Студэнцкага сквера, з'явілася магчымасць добраўпарадкаваць ўчастак.
Цяпер відавочна, што стары дом прыйдзецца разбіраць, але ж не будзе пуставаць месца? Пра тое, чым яго плануецца заняць, мы раскажам у бліжэйшыя дні ў адной з наступных публікацый.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу