У Беларусі больш за 77 тысяч шматдзетных маці
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
У краіне адзначаюць Дзень маці і Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ў краіне зарэгістраваныя больш за 77 тысяч шматдзетных сем'яў. Гэтая інфармацыя была апублікаваная да Дня маці, які ў Беларусі адзначаюць 14 кастрычніка. А 8-15 кастрычніка ў краіне праходзіць Тыдзень маці, у рамках якога шматдзетных маці ўзнагароджваюць мясцовыя органы ўлады, таксама ў гонар маці праходзяць канцэрты і іншыя святочныя мерапрыемствы.
У Беларусі Дзень маці адзначаецца з 1996 года, а дата - 14 кастрычніка - прымеркавана да рэлігійнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які святкуецца ў той жа дзень Праваслаўнай царквой - самай шматлікай у краіне.
Традыцыйна нямала шматдзетных сем'яў сярод хрысціянскіх вернікаў. У прыватнасці, у гомельскай каталіцкай парафіі ёсць некалькі пяцідзетных маці. А нядаўна маладая шматдзетная сям'я хрысціла ў касцёле свайго чацвёртага дзіцяці [ФОТА].
Related items
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары