Дзень роднай мовы: дыпламаты чытаюць вершы Купалы [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
У МЗС паслы чыталі па-беларуску ўрыўкі з любоўнай лірыкі.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі прайшла акцыя "Чытаем Купалу разам". Паслы і прадстаўнікі дыпмісій некалькіх краін ЕС, Палестыны, Індыі, а таксама кіраўнік прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па чарзе прачыталі ўрыўкі з любоўнай лірыкі аднаго з самых вядомых беларускіх паэтаў Янкі Купалы (сапраўднае імя - Іван Луцэвіч). Менавіта яго творчасць была абрана для акцыі, паколькі ў гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе вянчання паэта і яго музы Уладзіславы Станкевіч.
Адкрываючы сустрэчу, кіраўнік МЗС Беларусі адзначыў, што дыпламат абавязаны не толькі паважаць і любіць родную мову, але і з павагай ставіцца да мовы краіны свайго знаходжання. Таксама міністр дадаў, што «мова, культура, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці - гэта фундамент, без якога немагчыма існаванне і народа, і дзяржавы», здабытак, якім неабходна ганарыцца. Паводле Уладзіміра Макея, неабходна звярнуцца да вытокаў, паглыбляць знаёмства з родным краем, развіваць пачуццё грамадзянскасці і любові да Радзімы.
Чытайце таксама: Да Дня роднай мовы - аб праблемах мовы ў Каталіцкім Касцёле.
Media
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі