Божыя сюрпрызы: у кастрычніку Гомель накрыла снегам [фота]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Цыклон намёў снегу па шчыкалатку, але на выхадных зноў чакаецца дождж.
Сапраўдная завіруха накрыла Гомель 26 кастрычніка. За паўдня снегу накідала па шчыкалатку, пры тым, што снег мокры і хутка растае. Дахі, дарогі, галіны дрэў і драты ліній электраперадач цалкам сталі белымі.
Дзіўна бачыць зялёнае лісце многіх дрэваў пад снегам - сапраўдны сюрпрыз зладзіў Гасподзь! Цудоўны снегапад пасярэдзіне восені стаў, мабыць, самай папулярнай тэмай у сацсетках сярод гомельцаў. Лісты клёнаў, каштанаў ападалі на зямлю разам з белымі шматкамі - калі такое яшчэ ўбачыш!
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, прычынай зімовага надвор'я ў кастрычніку сталі актыўныя франтальныя раздзелы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Пад іх уплывам аказаўся ўсход Беларусі. Ападкі спыняцца ў чацвер, але могуць аднавіцца ў пятніцу, аднак потым тэмпература павысіцца да + 2+ 6 і снег зменіцца дожджам.
Related items
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу