Беларускамоўны фестываль «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
Удзел бясплатны, запрашаюцца бацькі з дзецьмі 3-10 гадоў.
Другі беларускамоўны фестываль «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 24 чэрвеня ў арт-прасторы «Паветра». Дзіцячы фестываль арганізуюць «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і гурток «Мова дзяцей».
Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 10 год разам з бацькамі. У праграме фестываля спевы, гульні, танцы, фотазона, народныя строі, аквагрым з беларускімі сімваламі, падарункі, дошкі Мантэсоры для самых маленькіх, розныя цікавосткі і сюрпрызы.
Пачатак а 12.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе вул. Працоўная, 2а (2 паверх). Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Алеся), паведамляецца на старонцы мерапрыемства ў ВК.
Заняткі «Мова дзяцей» распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, ужо праведзена больш за 50 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 70 навучэнцаў. Навучанне вядзецца з дапамогай незвычайных творчых метадычных падыходаў, выкладчыкамі з'яўляюцца лінгвістка Алеся Аўласевіч і прадпрымальнік Яўген Якавенка. У мінулым годзе актывісты ініцыятывы выдалі метадычны дапаможнік для выхавацеляў дзіцячых садкоў.
Related items
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме