Мінскі фатограф зрабіў незвычайны здымак касцёла ў віры зорак
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Каталіцкі храм Божага Цела ў вёсцы Багушэвічы - помнік архітэктуры XIX стагоддзя.
Фатограф з Мінска Іван Лабачэўскі зрабіў узрушаючы здымак каталіцкага храма на фоне начнога неба. Старажытны касцёл Божага Цела ў вёсцы Багушэвічы у Мінскай вобласці Беларусі фатограф зняў у «віры» зорак. Такія здымкі атрымліваюцца з дапамогай вельмі доўгай вытрымкі або шляхам склейвання мноства кадраў, знятых з адной кропкі з інтэрвалам у некалькі секунд. Дзякуючы кручэнню Зямлі здаецца, што зоркі кружацца вакол адной нерухомай зоркі - Палярнай. Прыгожы кадр Іван Лабачэўскі размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы ВК. Клікніце па фота для павелічэння.
Каталіцкі храм Божага Цела ў вёсцы Багушэвічы - помнік архітэктуры, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі. У 1989 годзе ў будынку храма быў пажар, у 2000-х гадах касцёл рэстаўраваўся. У цяперашні час - дзеючы каталіцкі храм.
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца