Школа імя святога Яна Паўла II з'явілася ў Гродне
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У гэтым годзе польскай мове тут буду вучыць больш 680 вучняў.
У Гродне з'явілася польская школа імя святога Папы Яна Паўла II. Школа знаходзіцца па адрасе вул. Будзёнага 48а. 16 верасня ў польскай грамадскай школе Гродна прайшлі дзве важныя падзеі: інаўгурацыя навучальнага 2017/2018 года і прысваенне школе імя вялікага паляка, святога Папы Рымскага Яна Паўла II.
- У распачатым навучальным годзе ў гэтай польскай культурна-асветніцкай установе будуць атрымліваць веды па польскай мове больш за 680 вучняў. Настаўнікі школы лічаць гэта сумесным поспехам, - паведамляецца ў сацсетках.
Урачыстасці традыцыйна распачаліся са святой імшы ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, куды вучні прыходзілі разам са сваімі роднымі і блізкімі. Таксама ў гэты дзень польскай грамадскай школе было прысвоена імя святога Яна Паўла II, і гэтая ўрачыстая хвіліна стала важнай падзеяй у жыцці школы.
Адзначым, што беларускі абласны цэнтр Гродна знаходзіцца ля мяжы з Польшчай, многія жыхары горада маюць польскія карані.
Related items
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі