BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

За суткі на помнік Касцюшку ў Беларусі сабралі амаль палову сумы

Сярод тых, хто падтрымаў праект, - Амбасада Беларусі ў Літве.

Грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка стварыў на платформе Talaka.org праект «Паставім помнік Касцюшку на яго Радзіме!». Усяго за суткі карыстальнікі інтэрнэту сабралі амаль палову сумы, якая патрабуецца на ўстаноўку помніка (11 тыс. рублёў). Сярод тых, хто падтрымаў праект, - Амбасада Беларусі ў Літве.

- Глядзіце, якая выдатная ініцыятыва! Беларусы плануюць усталяваць помнік «сыну беларускай зямлі», нашаму нацыянальнаму герою Тадэвушу Касцюшку на яго Радзіме ў Беларусі! Заклікаем усіх неабыякавых беларусаў яго падтрымаць. Мы - ужо! - паведаміла Амбасада на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ініцыятыва паўстала пасля таго, як беларусы адмовіліся ад усталявання помніка Касцюшку ў Швейцарыі, бо польскі бок выказаў свой пратэст з-за ўказання нацыянальнасці героя.

Тадэвуш Касцюшка - адзін з самых вядомых у свеце беларусаў, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША і Літвы, ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і ЗША, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША, кіраўнік паўстання ў Рэчы Паспалітай 1794 года. Ён нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім, якое ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай у фальварку Мерачоўшчына, цяпер гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці Беларусі. Менавіта там прапануецца ўсталяваць помнік, зроблены з бронзы. А пакуль у Беларусі няма ніводнага помніка нацыянальнаму герою.

Вядома, што сям'я Касцюшкі вызнавала каталіцтва, а да таго, па некаторых звестках - праваслаўе і ўніяцтва.

Media

Last modified onПятніца, 13 Кастрычнік 2017 20:49
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць