BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мінкульт дазволіў усталяваць першы ў Беларусі помнік Касцюшку

Манумент, на які збіралі грошы ўсёй краінай, паставяць на радзіме героя.

Міністэрства культуры Беларусі ўхваліла ідэю ўсталявання помніка герою Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША на яго малой радзіме - у вёсцы Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Манумент, усталяваны на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы Касцюшкі, стане першым помнікам герою ў Беларусі.

- Выдадзены дазвол на ўвоз помніка з Украіны, дзе ён быў выраблены. Манумент з бронзы вышынёй 2,2 метра будзе ўключаны ў склад фонду музея і стане годным набыццём для пастаяннай калекцыі музея-сядзібы, - гаворыцца ў паведамленні Мінкульта.

Як ужо паведамляў Katolik.life, грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка стварыў на платформе Talaka.org праект «Паставім помнік Касцюшку на яго Радзіме!». Усяго за суткі карыстальнікі інтэрнэту сабралі амаль палову сумы, якая патрабавалася на ўстаноўку помніка (11 тыс. рублёў). Калі да заканчэння збору заставалася ўсяго два дні, а сумы крыху не хапала, знакаміты беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў вырашыў дапамагчы сабраць грошы на помнік нацыянальнаму герою і выставіў на аўкцыён свой пераможны шалік з "Пагоняй" і надпісам Belarus.

Раней Глеб Лабадзенка пісаў пра тое, што Івацэвіцкі райвыканкам афіцыйна дазволіў актывісту ўсталяваць помнік.

Тадэвуш Касцюшка - адзін з самых вядомых у свеце беларусаў, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША і Літвы, ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і ЗША, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША, кіраўнік паўстання ў Рэчы Паспалітай 1794 года. Ён нарадзіўся ў Вялікім княстве Літоўскім, якое ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай у фальварку Мерачоўшчына, цяпер гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці Беларусі. Менавіта там прапануецца ўсталяваць помнік, зроблены з бронзы. А пакуль у Беларусі няма ніводнага помніка нацыянальнаму герою.

Вядома, што сям'я Касцюшкі вызнавала каталіцтва, а да таго, па некаторых звестках - праваслаўе і ўніяцтва.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць