«Ікону Леніна» ў Гомелі перавесілі пасля абурэнняў ў сацсетках
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Профіль Ільіча быў вышыты ў 1950-х гадах - у той час партрэты Леніна сапраўды былі як абразы, патлумачылі аўтары экспазіцыі.
Падчас выставы-кірмашу прадпрыемстваў гандлю і абслугоўвання на плошчы Паўстання ў Гомелі ў адным з намётаў гараджане заўважылі «ікону Леніна». Вышыты профіль заўзятага атэіста Ільіча вывесілі на сцяне пад ручніком - так, як звычайна вешаюць абразы святых. Прычым, партрэт галоўнага камуніста, размешчаны па цэнтры сцяны, знаходзіўся побач з абразом Найсвяцейшай Панны Марыі і Дзіцятка Езуса - гэты абраз сціпла вісеў у куце.
Як высветліў Katolik.life у аўтараў экспазіцыі - прадстаўнікоў холдынгу бытавога абслугоўвання «Гомельаблбыт», гэтая «ікона Леніна» была вышытая жыхаркай Веткі, маці адной з работніц прадпрыемства, у 1950-х гадах.
- У той час партрэты Леніна сапраўды былі абразом, таму і мы так размясцілі гэтую работу ў экспазіцыі, - растлумачылі супрацоўнікі ««Гомельаблбыт»».
Аднак пасля таго як фота з «іконай Леніна» трапіла ў інтэрнэт, многія карыстальнікі сацсетак абурыліся падобным блюзнерствам. Верагодна, аўтары экспазіцыі адрэагавалі на хвалю негатыву і перавесілі партрэт Ільіча на іншую сцяну - далей ад абраза Божай Маці.
Гэтая выстава-кірмаш праходзіла ў Гомелі ў рамках правядзення першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны 25-26 кастрычніка.
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе