У Мінску прэзентавалі факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі вагой 15 кг
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
У кнізе дакладна ўзнаўляюцца ўсе асаблівасці арыгінальнага выдання
27 жніўня у Доме прэсы адбылася прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення самага загадкавага, прыгожага і дарагога выдання ў айчыннай гісторыі - знакамітай Берасцейскай Бібліі. Працы над выданнем выкананы Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй “Белнафтастрах” і прымеркаваны да 1000-годдзя Брэста.
- Факсімільнае ўзнаўленне стала самай вялікай кнігай у гісторыі айчыннага друку - выданне важыць 15 кілаграмаў і налічвае каля 1500 старонак фаліянтнага фармату, мае два тытульныя аркушы і аздоблена надзвычай прыгожымі гравюрамі. У ім з абсалютнай дакладнасцю ўзнаўляюцца ўсе асаблівасці арыгінальнага выдання: яго памеры, характар друку, паперы, рукапісныя надпісы і паметы на старонках кнігі. Адмыслова для выдання па старажытных тэхналогіях і цалкам уручную быў выкананы спецыяльны пераплёт, - гаворыць намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Выпуск факсіміле грунтуецца на ўжо выпрацаваных у Беларусі падыходах да вяртання ў грамадскую свядомасць нацыянальных кніжных помнікаў. У чарговы раз для ўзнаўлення нацыянальнай святыні была выкарыстана практыка дзяржаўна-прыватнага партнёрства. І ў чарговы раз разам з факсіміле апублікаваны вынікі навуковага даследавання кніжнага помніка, якія паказваюць яго значнасць для айчыннай культуры.
Нагадаем, Берасцейская Біблія, выдадзеная на польскай мове, - самае вялікае па аб'ёме друкаванае выданне ХVI-ХVIІІ стагоддзяў Вялікага Княства Літоўскага, шэдэўр паліграфічнага мастацтва эпохі Рэнесансу. Яна была надрукаваная ў берасцейскай друкарні канцлера Вялікага княства Літоўскага і берасцейскага старасты Радзівіла Чорнага.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Помнік беларускаму герою Кастусю Каліноўскаму адкрылі ў Вільні
- «Навошта пост?» Спытаў святар і не атрымаў слушнага адказу
- Першы ліст з турмы даслала верніца: трымаецца, чытае Біблію
- Па кім сёння павінны біць званы, распавёў краязнаўца з Іўя