BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Вобразы Хрыста і Марыі - адны з найкаштоўных у мастацтве». Адам Глобус - пра сваю творчасць

Пошукі ў мастацтве часта праяўляюцца ў вобразах Хрыста, гаворыць аўтар

Вядомы беларускі пісьменнік і паэт, выдавец Адам Глобус (Уладзімір Адамчык) публікуе на сваёй старонцы ў сацсетцы не толькі новыя вершы, але і малюнкі. Гэта не дзіўна - літаратар у свой час скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт, працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем. Цікава, што многія апошнія работы Адама Глобуса маюць рэлігійную тэму. «Шлях у віленскі касцёл», «Касцёл Ядвігі ў Вільні», «Хрыстос у пекле», «Капліца святога Себасцьяна ў Сітджасе», «Цярновы німб»...

Katolik.life запытаўся ў літаратара і мастака, чаму часта ў ягоных творах - Ісус Хрыстос і касцёлы.

- Большасць мастакоў, чыя творчасць служыла і служыць мне ўзорам, малявалі Хрыста. Ідучы за гэтымі творцамі, я спрабую зразумець і ў нейкай ступені паўтарыць іх паводзіны. Яны малявалі Яго, і я малюю Яго. Найбольшы ўплыў на мяне робяць Рублёў, Леанарда, Пікаса, Руо, Нольдэ.

Мастак працягвае:

- Мая прыналежнасць да Еўрапейскай цывілізацыі, якую шмат хто справядліва называе Хрысціянскай, выяўляецца і ў тым, што я зноў і зноў звяртаюся да сюжэтаў знітаваных з Хрыстом. Найперш гэта “Таемная вячэра”, “Галгофа” і “Твар Выратавальніка”.

Адам Глобус нагадвае, што ў чалавецтва вельмі мала сапраўдных дамоўленасцяў, адна з іх - каляндар, якія пачынае адлік часу з дня нараджэння Хрыста. Таму вобраз Хрыста - усё яшчэ сімвал чалавечага часу:

- Частка роздумаў мае выразны рэлігійны накірунак. Таму мае пошукі ў літаратурных і выяўленчых практыкаваннях шматкроць праяўляліся ў вобразах Хрыста

Творца распавёў, што атрымліваючы мастакоўскую адукацыю, ён некалькі гадоў працаваў рэстаўратарам ў саборы “Успення Дзевы Марыі”, што ў Мсціслаўі:

- Праца ў паўразбураным касцёле, капіяванне баракальнага сценапісу, жыццё пад саборнымі скляпеннямі зрабілі з мяне мастака, для якога вобразы Хрыста і Дзевы Марыі - адны з найбольш каштоўных у мастацтве, як у мінулым так і ў сучасным.

Media

Last modified onЧацвер, 24 Кастрычнік 2019 13:00

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць