BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінску паказваюць «Божае Цела» - прэтэндэнт на «Оскар»

Водгук гледача: «Перакрэслены» чалавек нагадаў пра любоў без правілаў»

Да канца студзеня ў кінатэатрах Мінска ідзе паказ польскага мастацкага фільма «Божае Цела» (Corpus Christi). Драму зняў у 2019 годзе Ян Комаса, фільм ужо высока ацанілі на Венецыянскім міжнародным кінафестывалі, а таксама на «Лістападзе» ў Мінску, цяпер ён увайшоў у шорт-ліст «Оскара». Карыстальнікі інтэрнэту таксама выставілі стужцы вышэйшыя адзнакі.

- У час знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае ператварэнне. Ён хоча стаць святаром, але яго жаданне не можа быць выканана з-за судзімасці. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярныя майстэрні ў суседні гарадок. Па дарозе ён зазірае ў мясцовы касцёл і выдае сябе за святара. З'яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё наваколля: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць зжываць калектыўную траўму, звязаную з трагедыяй, якая тут адбылася, - гаворыцца ў апісанні драмы.

Прыводзім адзін з водгукаў гледача, які быў апублікаваны на старонцы часопіса Ave Maria:

- Калі для кагосьці пасцельныя сцэны і маты з’яўляюцца прычынаю не глядзець фільм (а такое можа быць і гэта нармальна), то лепш не ісці. Далей таксама можна не чытаць. Я ж са свайго боку пастараюся не спойлерыць.

Гэта фільм, які я не магу ацаніць у катэгорыях “спадабалася”- “не спадабалася”. Жыццё галоўнага героя – гэта згустак супярэчнасцяў: памылка на памылцы, ласка па ласцы. Адсядзеўшы ў папраўчай калоніі, ён прыбывае на месца сваёй працы на лесапілку, але перад тым як ісці ўладкоўвацца, заходзіць у касцёл… і нечакана, здаецца, нават для самога сябе кажа, што ён ксёндз.

Як кажа наш мітрапаліт Тадэвуш, нарыў, колькі ты яго пластырам не заклейвай, трэба спачатку ўскрыць. Працягваючы гэтую метафару, я б сказала, што часам трэба яшчэ прызнацца сабе, што гэты нарыў ёсць і што ад яго ўжо паўрукі разнясло. Гэтым і заняўся ў парафіі “псеўда-ксёндз”. Як умее: смела, дзёрзка, велікадушна, “па паняццях”.

Як усё скончылася? “Перакрэслены” чалавек нагадаў мне пра любоў без правілаў, якая не “перакрэслівае” нікога.

Ці ісці на фільм? Вырашае кожны сам. На маю думку, варта, а на “няёмкіх” эпізодах можна і вочы заплюшчыць.

Media

Last modified onСубота, 18 Студзень 2020 20:01
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць