«Без яго б нічога не было». Беларусь развітваецца з Юрыем Зісерам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Дзякуючы дапамозе мецэната ў Пінску аднавілі адзін з самых старадаўніх арганаў краіны і правялі фестывалі арганнай музыкі
17 траўня ў Мінску на 60-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Юрый Зісер. Ён вядомы як заснавальнік папулярнага інфармацыйнага партала, прадпрымальнік, мецэнат, грамадскі дзеяч. У апошні час Юры мужна перажываў цяжкую хваробу, змагаўся з анкалогіяй за кожны дзень жыцця. Некалькі апошніх гадоў Юрый шмат ахвяраваў на дабрачыннасць, фінансаваў важныя праекты і пачынанні.
Сярод іх - аднаўленне арганаў Беларусі. У прыватнасці, Юрый Зісер выдзеліў грошы на рэстаўрацыю аднаго з самых старадаўніх і другога па велічыні беларускага аргану - які знаходзіцца ў Пінскім каталіцкім катэдральным саборы. Дзякуючы мецэнату ў Пінску прайшоў міжнародны арганны фестываль імя кардынала Казіміра Свёнтка >

- Юрый Зісер быў спонсарам арганнага фестывалю і сімпозіума ў Пінску і ў Чырвоным касцёле Мінска ў 2019 годзе. Падарыў пяць арганаў навучальным установам. Прафінансаваў экспедыцыю і электронны каталог «Арганы Беларусі», - распавялі Katolik.life прадстаўнікі праекту.
Дзякуючы дапамозе Юрыя Зісера амаль завершаны работы па аднаўленні аргана ў Верхнім горадзе Мінска, распачаты работы ў Нясвіжы, дадалі спецыялісты:
- Гэта яго ініцыятыва: аднаўленне самых значных для культуры арганаў у краіне. Гэта яго задумка: аднавіць арганы, якія потым паслужаць свайго роду цэнтрамі арганнага музіцыравання, змогуць штурхнуць наперад арганную культуру. Юрый захапляўся арганамі з юнацтва: слухаў канцэрты, збіраў пласцінкі, пачаў граць сам, адвучыўся ў кансерваторыі. Юры казаў, што грошы - гэта не важна, але без іх мала што можна зрабіць. І ён цалкам свабодна даваў грошай столькі, колькі трэба. Дзякуючы Юрыю усё і адбылося, што адбылося. Без яго ініцыятывы нічога б не было.
Дарэчы, каб паслухаць арган, адасобіцца і адпачыць ад гарадской мітусні Юрый Зісер часам заходзіў у каталіцкі архікатэдральны сабор у Мінску. Молімся аб Божай міласэрнасці для Юрыя.
Related items
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган