У Дабравешчанне і 105-годдзе БНР вернікі моляцца за Беларусь
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Трэці год працягваецца грамадска-палітычны крызіс, кроваточыць глыбокая рана. Хрысціяне просяць аб тых, хто пакутуе, аб супакоі, справядлівасці, навяртанні тых, хто чыніць зло.
На свята Звеставання Пана, якое католікі і хрысціяне іншых канфесій адзначаюць 25 сакавіка, у 2023 годзе прыпадае 105-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта падзея паклала пачатак беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту краіны.
Хоць свята "Дзень волі" не з'яўляецца афіцыйным, яно шырока адзначаецца ў грамадстве, і ў гэты дзень вернікі ў індывідуальных малітвах асабліва просяць Госпада за Беларусь, дзе ўжо трэці год працягваецца грамадска-палітычны крызіс, да якога дадаюцца і эканамічныя праблемы. Глыбокая рана сыходзіць крывёй з-за падзелу ў грамадстве, росту варожасці, гвалту, пераследу, адсутнасці цярпімасці, вымушанага ад'езду з краіны дзясяткаў тысяч жыхароў, нарастаючага напружання ў стасунках з суседнімі краінамі.
Таму вернікі моляцца аб хутчэйшым вырашэнні крызісу, які знішчае краіну, вызваленні несправядліва зняволеных, уз'яднанні мноства падзеленых сем'яў, навяртанні тых, хто чыніць зло і знаходзіцца ў цемры падману, аб супакоі, узаемапаразуменні і прабачэнні, аднаўленні справядлівасці, перамозе дабра і праўды.
Таксама ў Дабравешчанне католікі пачынаюць традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт — перапыненне цяжарнасці хрысціяне лічаць забойствам дзіцяці, жыццё якога пачынаецца з моманту зачацця. Масавасць абортаў з'яўляецца яшчэ адной балючай праблемай сучаснага грамадства.
Related items
-
Пяцідзесятніца: што трэба ведаць аб дарах і пладах Духа Святога
-
Першы вынік судоў над святарамі на Віцебшчыне: 15 сутак арышту
-
Дата сумная і радасная: 8 месяцаў, як Чырвоны касцёл зачынены, і 49 год святарскага пасвячэння пробашча
-
Вялікдзень ці Новы год? Беларусы адказалі, якое свята лічаць самым галоўным
-
«За імі прыехалі адначасова». Адразу траіх святароў затрымалі ў Віцебскай вобласці