BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Намёкі, чуткі, бруд: новыя атакі на каталіцкіх святароў у Беларусі

Пробашча Чырвонага касцёла абвінавацілі ў тым, што ў яго ёсць кватэра. Хоць ён гэта не хаваў і закладваў яе для набыцця званоў у храм. Абвінавачванне другога святара таксама здзіўляе недарэчнасцю.

Кампанія па дыскрэдытацыі каталіцкіх святароў у Беларусі набірае абароты. Мы ўжо распавядалі, чаму не трэба верыць правакацыйным публікацыям і як яны ствараюцца. І фіксуем новую атаку – на яшчэ двух святароў.

Паклёпніцкая публікацыя з'явілася ў прапагандысцкіх пабліках у дачыненні да пробашча мінскай парафіі Святога Сымона і Святой Алены. Паважанага святара, ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка паспрабавалі абвінаваціць у махінацыях з нерухомасцю — дакладней, намякнуць на гэта з дапамогай чутак, пасеяць сумневы з мэтай ачарніць святара і падарваць ягоны аўтарытэт.

Правакацыя здзіўляе прымітыўнасцю: сцвярджаецца, што пажылая парафіянка даслала паведамленне са скаргай на святара ў прапагандысцкую непапулярную старонку ў сацсетцы «ВКонтакте» — што ўжо выклікае недавер да нібыта фактаў.

Як абвінавачванне гучаць словы пра тое, што ў пробашча ёсць кватэра, хоць гэты факт ён не хаваў і публічна заяўляў пра тое, што закладваў яе падчас збору грошай на званы для Чырвонага касцёла. Нагадаем, тады вернікам трэба было сабраць 70 тысяч еўра – дзяржструктуры ў фінансаванні не ўдзельнічалі, хоць будынак храма належыць дзяржаве.

Відавочна, што ксяндза Уладзіслава Завальнюка спрабуюць дыскрэдытаваць, паколькі ён не пакідае спробы вярнуць Чырвоны касцёл вернікам, які зачынены ўжо амаль 9 месяцаў, пастаянна моліцца за гэта.

Яшчэ адзін святар, на якога скіравала атаку прапаганда — адзін з пробашчаў, якіх затрымлівалі сілавікі. Адразу ў некалькіх праўладных пабліках распаўсюдзілі публікацыю з бруднымі намёкамі з мэтай дыскрэдытацыі святара. А адно з абвінавачванняў здзіўляе недарэчнасцю – святар нібыта «абвясціў уборку касцёла на 9 мая для адцягнення людзей ад святкавання Дня Перамогі»…

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Паколькі ў маніпулятыўнай публікацыі робіцца выснова «колькі беларускага ксяндза не кармі – ён усё роўна ў Польшчу глядзіць», падкрэслім, што дзяржава ніяк не ўдзельнічае ў фінансаванні структур Каталіцкай царквы ў Беларусі, таму «кормяць» святароў толькі ахвяраванні вернікаў.

Last modified onСерада, 21 Чэрвень 2023 18:22
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць