BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нечаканае ад папулярнага пісьменніка РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску

Аляксандр Бушкоў распавёў Katolik.life пра тое, што карыстаецца ружанцам, які купіў у мінскім касцёле, і мае беларускія карані.

Адзін з аўтараў, якія найбольш выдаюцца ў Расіі, публіцыст і пісьменнік Аляксандр Бушкоў адкрыў пра сябе нечаканыя факты – у прыватнасці, пра тое, што ён карыстаецца каталіцкім ружанцам для малітвы. Паведамленне пра гэта пісьменнік апублікаваў 1 снежня на сваёй старонцы, якую нядаўна завёў у сацсетцы.

67-гадовага Аляксандра Бушкова, што жыве ў Краснаярску, называюць яркім і самабытным аўтарам сучаснай Расіі. Ён – адзін з самых чытаных у РФ пісьменнікаў. Агульны наклад ягоных кніг перавысіў 17 млн асобнікаў. Бушкова лічаць «каралём дэтэктыўнага баевіка», «расійскім Конан Дойлем». Ён працуе ў такіх жанрах як фолк-хісторы, баявік, дэтэктыў, фэнтэзі.

«Вычытваю рукапіс другога рамана новага фэнтэзійнага цыклу. Вангую, што крытыка зноў пойдзе па трох збітых штампах ( ... ) Купка гарлатых атэістаў даўно ганіць Сварагіяну [серыя кніг Бушкова] за тое, што там святары, манахі і інквізітары, вось жах, выступаюць станоўчымі героямі. А паколькі гэта мае месца і ў новым цыкле, варта чакаць таго ж ляманту. Аднойчы я перасекся з такім у рэале і правёў няхітры вопыт, пусціўшы ў ход ружанец з фота, асвячоны ў мінскім касцёле. Вынік быў цікавым і агулам чаканым», – распавёў літаратар на сваёй старонцы і прыклаў фота.

Пост заўважыў Katolik.life і напісаў Аляксандру Бушкову з просьбай аб падрабязнасцях. Дарэчы, на старонцы пісьменніка пазначана, што ён валодае беларускай, польскай і ўкраінскай мовамі. Ці праўда гэта, таксама пацікавіліся мы ў літаратара.

«Мае бабуля і маці прыехалі ў Сібір з Беларусі ў 1952 годзе [Бушкоў нарадзіўся ў горадзе Мінусінск Краснаярскага краю ў 1956 годзе]. Чытаю па-беларуску добра, але размаўляю кепска – няма практыкі», – адказаў нам пісьменнік.

Ён удакладніў, што ягоныя бабуля і мама былі каталічкамі:

«Бабуля мяне і хрысціла паводле канонаў для месцаў, дзе няма святароў. Нажаль, вернік з мяне атрымаўся не надта. Ружанец чытаю, але рэдка. Я купіў яго годзе ў 1989-м, калі заходзіў у касцёл у Мінску. Добра, што нашай суполцы [краснаярскай] вярнулі касцёл, там служылі Імшу па маёй маці».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Цікава, што ў біяграфіі Аляксандра Бушкова з ягоных слоў гаворыцца пра тое, што ён «мае дачыненне да ліцвінаў». Гэта назва тытульнага народа Вялікага Княства Літоўскага, ураджэнцаў «Літвы» – гістарычнай назвы цяперашніх беларускіх зямель.

Last modified onЧацвер, 07 Снежань 2023 13:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць