Вядомая расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне, зайшла ў касцёл і абурылася
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яна хадзіла з «падціснутымі вуснамі», не зразумела, на якой мове гаварыў святар, і абурылася, што некаторыя беларусы адказвалі ёй па-беларуску.
Расіянка Эвеліна Азаева, якая вядомая як прапагандыстка, пісьменніца і расійская нацыяналістка, пабывала на экскурсіі ў Беларусі. Свае ўражанні яна апісала ў сацсетцы – пост набраў ужо сотні рэакцый і мноства каментароў.
Мы зрабілі вытрымкі з яе аповеду, каб чытачы маглі атрымаць уяўленне, як такога кшталту дзеячы бачаць Беларусь. Мы не пераказваем прапагандысцкія думкі расіянкі, а робім акцэнт на яе ўражаннях.
«Вярнулася з Гродна. Як у Польшчы пабывала... Хадзіла з падціснутымі вуснамі. Быццам наш горад, і не наш».
«Горад прыгожы ( ... ) але няверны. Касцёлаў процьма... Я ў галоўны зайшла, у цэнтры, паслухала казанне. Панядзелак, а сабор запоўнены. Гэта значыць насельніцтва рэлігійнае (як і ў Польшчы). Па статыстыцы, 70% гродзенцаў называюць сябе вернікамі. Пропаведзь была ў прынцыпе добрая. Што нельга браць што дрэнна ляжыць, трэба прызнаваць віну, мець сумленне і сэрца. Але казаў святар я не зразумела на якой мове. Месцамі я наогул не разумела, і ў гаворцы было шмат "ш" і "ж". Думаю, гэта польская. Але потым ён пераходзіў на рускую».
Таксама расіянку абурыла карціна са Стэфанам Баторыем – каралём польскім і вялікім князем літоўскім, які памёр у Гродне. Азаевай не спадабалася, што да яго «на каленях паўзуць рускія паслы, міру прасіць, тлумачэнне – на ангельскай мове, каб замежныя турысты бачылі».
Турыстка адзначыла, што Мінск ёй падабаецца больш, бо гэта «савецкі горад», і паказала на тое, што ў беларускім грамадстве ёсць падзел. Яна была незадаволеная тым, што «нямала» беларусаў гавораць на беларускай мове, назваўшы іх «абдуранымі»:
«З такімі таксама сустракалася. Па-беларуску толькі чэшуць (абы не па-руску). Ветлівыя, ветлыя, але адказваюць толькі на мове. Так, таксама мову мовай называюць».
У дыскусіі Азаева заявіла каментатару з Беларусі, што «вы і самі рускія», маўляў, «вялікарускі народ уключае ў сябе беларусаў і ўкраінцаў», што з'яўляецца ілжывым сцвярджэннем.
Нагадаем, раней турыстка з Масквы паскардзілася, што яе выгналі з касцёла ў Беларусі >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- «Хрысціянскія фэйкі» множацца ў сацсетках: каму гэта трэба?
- Папулярнае фота «цудам ацалелага» ў Каліфорніі дома аказалася фэйкам. Але ёсць і добрая навіна
- «Ніхто не падзякаваў Богу». Што папярэднічала пажарам у Лос-Анджэлесе, распавялі хрысціяне
- Ні елкі, ні стаенкі – жыццё пры закрытым Чырвоным касцёле цалкам спынілася
- Калі супольнасць стала маленькай: парафія з багатай гісторыяй просіць дапамогі