«Сабраны ў Беларусі». Мітрапаліт расказаў, на якім аўто ён ездзіць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
А мы паглядзелі, якімі машынамі карыстаюцца іншыя іерархі – яны таксама недарагія.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі часам сам піша артыкулы для сайту архідыяцэзіі. Самыя ўважлівыя, якія прачыталі да канца ягоную нататку аб наведванні парафій у Капыльскім і Слуцкім раёнах, змаглі даведацца, на якім аўто ездзіць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі:
«Седзячы ў сваім, сабраным у Беларусі, аўтамабілі «Джылі Атлас», з кветкамі і духмянымі караваямі у салоне, пілігрымы вярталіся дадому», – падкрэсліў арцыбіскуп.
Гэта не самы дарагі Geely, які прадаецца ў Беларусі. Новае аўто гэтай мадэлі можна набыць за 100 тысяч рублёў – каля 35 тысяч даляраў.
З гэтай нагоды, а таксама напярэдадні ўспаміну святога Кшыштафа, калі ў касцёлах благаслаўляюць транспартныя сродкі, мы зацікавіліся, на якіх аўто ездзяць іншыя беларускія каталіцкія біскупы.
Як вядома, у грамадстве ёсць меркаванне, што духавенства мае дарагія машыны, і гэта быццам бы спакушае многіх людзей. Ці так гэта?
Па фота, якія ёсць у адкрытым доступе, мы ўбачылі, на якім аўто ездзіць біскуп Віцебскі (на галоўным здымку). Гэта Skoda Superb III. Мадэль больш не вырабляецца, таму новых такіх аўто няма, а патрыманыя прадаюцца, у асноўным, па цане ніжэй за 60 тысяч рублёў (менш за 20 тысяч даляраў).
Прыкладна столькі ж, але крыху даражэй, каштуе на рынку Audi A6 2015 году выпуску, на якім, меркавана, ездзіць біскуп Гродзенскі.

Фота іншых іерархаў побач з іх аўто мы не сустракалі. Вядома, што былы Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец шмат гадоў ездзіў на сціплым Volkswagen.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што каталіцкія біскупы Беларусі карыстаюцца звычайнымі бюджэтнымі аўтамабілямі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні