Айцец Анджэй Юхневіч апынуўся ў Гомелі – што гэта можа азначаць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святара маглі даставіць туды пры этапаванні ў калонію.
Дагэтуль невядома, у якую калонію накіраваны асуджаны на 13 гадоў зняволення каталіцкі святар, былы пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч. Прысуд у дачыненні да яго ўступіў у сілу 29 ліпеня, пасля таго, як Віцебскі абласны суд адмовіў святару ў змене прысуду, які ён абскардзіў, спрабуючы даказаць сваю невінаватасць.
Пасля гэтага айца Анджэя, які больш за год знаходзіўся ў СІЗА Віцебска, павінны былі накіраваць у калонію. Але, як даведаліся вернікі, святар апынуўся ў СІЗА Гомеля. Прынамсі, у першай палове жніўня ён знаходзіўся там.
Айца Анджэя маглі даставіць у Гомель пры этапаванні ў калонію – гэты працэс з'яўляецца надзвычай складаным для асуджанага і можа займаць некалькі тыдняў.
Дастаўленне ў Гомель можа казаць пра тое, што святара накіравалі ў калонію №20 у Мазыры. І ў СІЗА, і ў калоніі адмаўляюцца паведамляць па тэлефоне якую-небудзь інфармацыю на гэты конт.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара