BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мадрыдзе прайшла беатыфікацыя прэлата Opus Dei Дона Альвара - ВІДЭА

На ўрачыстай Эўхарыстыі сабраліся святары і вернікі з многіх краін.
У Мадрыдзе 27 верасня 2014г. кардынал Амата прылічыў да ліку бласлаўлёных раба божага Дона Альвара дэль Партыльё, прэлата Opus Dei. Прапануем увазе відэаагляд цырымоніі беатыфікацыі.

Пантыфік нагадаў пра рысы святасці былога кіраўнікага “Оpus Dei”. Адкрыцца на любоў Пана і дазволіць Яму весці сябе – гэта шлях святасці, якім павінен прайсці кожны хрысціянін, напісаў папа Францішак у лісце з нагоды беатыфікацыі іспанскага біскупа і былога кіраўніка Персанальнай прэлатуры “Opus Dei” Альвара дэль Парцільё, якая адбылася 27 верасня 2014 г. Новы благаслаўлёны быў блізкім паплечнікам св. Хасэмарыі Эскрывы, кампетэнтным тэолагам і заснавальнікам Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа ў Рыме. Свой ліст Пантыфік скіраваў яшчэ некалькі месяцаў таму, на імя цяперашняга кіраўніка “Оpus Dei” біскупа Хаўера Эчэварыі Радрыгеса, хоць ён быў апублікаваны 27 верасня 2014 г.

У ім Францішак нагадаў, што духоўнае жыццё бл. Альвара дэль Парцільё характарызавалі ўдзячнасць, адкрытасць на Божую міласэрнасць і асэнсаванне патрэбы ў Божай дапамозе. “Дзякуй, прабач, дапамагай мне больш”, – гэтыя тры словы любіў паўтараць новы благаслаўлёны.

“Ён ніколі не наракаў і не крытыкаваў, нават у асабліва цяжкія моманты, наадварот – чаму навучыўся ад св. Хасэмарыі – адказваў заўсёды малітвай, прабачэннем, разуменнем і шчырай міласэрнасцю”, - адзначыў Папа. Акрамя таго, Альвара дэль Парцільё стымуляваў людзей, якіх сустракаў, прыступаць да сакрамэнту споведзі, “сакрамэнту радасці”, як ён яго называў. Альвара дэль Парцільё і сёння працягвае вучыць, што ў прастаце і жыццёвай штодзённасці можна знайсці шлях да святасці, перакананы папа Францішак.

Last modified onНядзеля, 28 Верасень 2014 21:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць