BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кіраўнік касцёла ў Беларусі сустрэўся з Папам Францішкам

"Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе”.

2 кастрычніка 2014 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады “Iustitia et pax”, якое прайшло ў Рыме і было прысвечана пятай гадавіне выдання энцыклікі Бэнэдыкта XVI “Caritas in veritate”. Пантыфік нагадаў пра актуальнасць гэтага “фундаментальнага для евангелізацыі сацыяльнай сферы” дакумента, які дае каштоўныя ўказанні для прысутнасці католікаў у грамадстве, эканоміцы і палітыцы. Прынцып любові ў праўдзе, на думку Папы, мае “крайнюю актуальнасць” у нашы дні. Любоў, напоўненая праўдай дапамагае перамагчы небяспечны фанатызм, барацьбу за валоданне рэсурсамі, вымушаную міграцыю, голад і беднасць, гандаль людзьмі, несправядлівасць, сацыяльную і эканамічную няроўнасці, дысбаланс у доступе да калектыўных дабротаў, сказаў Францішак.

У сустрэчы з Пантыфікам прыняў удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Падчас асабістай сустрэчы іерарх падзякаваў Святому Айцу за яго навучанне і клопат аб Касцёле ў Беларусі. “Я падышоў да Папы і падзякаваў за яго словы, за тое, што сваім навучаннем ён дае надзею сучаснаму свету, асабліва тым, хто знаходзіцца ў бядзе, а таксама за яго клопат аб Касцёле ў Беларусі. Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе”, - распавёў арцыбіскуп Кандрусевіч.

radiovaticana.va

Last modified onЧацвер, 02 Кастрычнік 2014 15:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць