BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

IX Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi праходзіць у Мінску

У вечарах арганнай музыкі прымаюць удзел майстры з замежжа, а таксама выпускнікі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) праходзіць IX Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «У гонар святой Цэцылii»-2014.

У вечарах арганнай музыкі прымаюць удзел майстры з замежжа, а таксама выпускнікі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

22 лістапада, на літургічны ўспамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў, пасля Імшы ў 18.30 будуць выступаць хор і інструменталісты мінскай архікатэдры.

Уваход на фестываль вольны.

Праграма:

  •  25 кастрычніка

19.30 — вечар арганнай музыкі (студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, клас У. В. Неўдаха (Марына Пінчукова, Калініка Мядзведзева))

  • 2 лістапада (успамін усіх памерлых вернікаў)

13.00 — святая Імша-рэквіем (хор архікатэдральнага касцёла)

  • 15 лістапада

19.30 — вечар арганнай музыкі (Цырыл Шмідлін (Германія))

  • 19 лістапада

 19.30 — вечар арганнай музыкі (Эдмунд Борыч (Харватыя))

  • 22 лістапада (успамін святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкантаў)

18.30 — урачыстая святая Імша (хор, салісты і інструментальны ансамбль архікатэдральнага касцёла)

  • 7 снежня

19.30 — вечар камернай музыкі (Аляксандр Хумала, барытон; Віталь Дарашук, саксафон; Вольга Падгайская, арган)

Catholic.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць