BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

ААН прапанаваў Каталіцкай царкве ў Беларусі разам займацца апекай ўкраінскіх бежанцаў і змагацца супраць смяротнага пакарання

Падчас сустрэчы выявіліся некаторыя разыходжанні паміж прапанаванымі ААН шляхамі вырашэння гэтых праблем і навучаннем Касцёла.

30 кастрычніка ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі адбылася сустрэча дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з пастаянным прадстаўніком ААН у нашай краіне Санака Самарасінха і яго супрацоўнікамі.

Каталіцкі Касцёл на сустрэчы прадстаўлялі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, адказны за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар ККББ кс. Юрый Санько, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Інфармацыйнай Службы пры ККББ кс. Юрый Марціновіч.

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў духу ўзаемаразумення і даверу, былі абмеркаваны пытанні па супрацоўніцтве ў галіне выхавання моладзі, барацьбе са СНІДам як пандэміяй нашага часу, сямейным насіллем, здаровым стылі жыцця, апецы над людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылымі, клопаце аб бежанцах, асабліва з Украіны, а таксама ўзнімалася пытанне смяротнага пакарання.

ААН звярнулася да Каталіцкага Касцёла з прапановай удзельнічаць у праектах па гэтых праблемах. Каталіцкі бок з задавальненнем прыняў яе і выступіў з некаторымі канкрэтнымі прапановамі для ажыццяўлення гэтых праектаў, беручы пад увагу сацыяльнае вучэнне Касцёла.

Падчас сустрэчы выявіліся некаторыя разыходжанні паміж прапанаванымі ААН шляхамі вырашэння гэтых праблем і вучэннем Каталіцкага Касцёла, напр. актуальная зараз гендэрная справа (справа сексуальнай роўнасці) ці рэпрадуктыўнае здароўе (штучнае апладненне). Наконт гэтага пытання Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў дадзеных справах Касцёл будзе прытрымлівацца свайго сацыяльнага вучэння і тут не можа быць ніякіх ілюзій. Пазіцыя Касцёла была прынята з разуменнем.

Па словах Мітрапаліта, пытанні, узнятыя падчас сустрэчы, маюць вельмі вялікае значэнне ў нашым грамадстве і вельмі важна, што такая ўплывовая арганізацыя, якой з’яўляецца ААН, звярнулася да Касцёла. Іерарх назваў гэта знакам належнай ацэнкі Касцёла ў Беларусі і яго ролі ў жыцці грамадства, а таксама добрым знакам таго, што ў секулярным свеце пачынаюць разумець неабходнасць духоўнага элементу і духоўнай дапамогі ў вырашэнні яго праблем.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч дадаў, што Каталіцкі Касцёл спадзяецца на плённае супрацоўніцтва з ААН у вырашэнні ўзгаданых праблем і праз гэта - супрацоўніцтва ў евангелізацыі нашага грамадства, паведамляе Catholic.by.

Last modified onПятніца, 31 Кастрычнік 2014 14:12
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць