Прадстаўнікі ўсіх канфесій запісалі сумесны відэаролік аб прымірэнні ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Настаяцель царквы імя іконы Божай Маці Іверскай айцец Мікалай Нясправа адзначыў, што адным з важных сімвалаў роліка з'яўляецца хлеб.
Прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій і супольнасцяў Днепрапятроўшчыны паўдзельнічалі ў здымках роліка аб прымірэнні ва Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Днепрапятроўскай епархіі УПЦ.
Фільм быў створаны супольнасцю царквы імя іконы Божай Маці Іверскай Днепрапятроўскай епархіі Украінскай Праваслаўнай Царквы пры дапамозе дабрачыннага фонда «Востраў надзеі».
Гендырэктар Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Валянцін Чанглі падкрэсліў, што ніхто з прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцяў Днепрапятроўскай вобласці не адмовіўся ад удзелу у роліку: ні прадстаўнікі грэчаскай супольнасці, ні армянскай супольнасці, ні праваслаўныя хрысціяне, ні католікі, ні юдэі, ні мусульмане.
Настаяцель царквы імя іконы Божай Маці Іверскай айцец Мікалай Нясправа адзначыў, што адным з важных сімвалаў роліка з'яўляецца хлеб.
«Ідэя фільма — дакрануцца да глыбокіх каштоўнасцяў нашага жыцця. Апрача сям'і, радзімы, мы яшчэ кажам аб адным важным элеменце, які прысутнічае ва ўсіх культурах — мы кажам пра хлеб. Хлеб з'яўляецца сімвалам дабрабыту, дастатку і нават сяброўства, у нейкай ступені ён з'яўляецца сакральным. Тая зямля, якая акроплена дабрадатнай расой, дорыць благаслаўлёны хлеб, зямля, якая апалена і акроплена крывёй, не зможа нарадзіць хлеб», — падкрэсліў святар.
Media
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек