BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі арганізуюць дабрачынную вандроўку па палацах і святынях

Кожны, хто далучыцца да вандроўкі, дасць магчымасць бясплатна паехаць і аднаму чалавеку з інваліднасцю.

Зімовыя святы і асабліва Раство Хрыстовае - цудоўны час для добрых справаў. Таму вернікаў заклікаюць далучыцца да дабрачыннасці і ўзяць удзел у праекце «Дабрачыннае Мінскае кола». 25 студзеня плануецца арганізаваць вандроўку супольна з рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» у межах праекту «Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю». Кожны чалавек, які далучыцца да вандроўкі, зможа не толькі ўзяць удзел у найцікавейшай экскурсіі, але і дасць магчымасць бясплатна паехаць на гэтую вандроўку аднаму маладому чалавеку з інваліднасцю.

Гэтым разам аўтар і нязменны вядоўца серыі вандровак «Мінскае кола» па шляхецкіх сядзібах Міншчыны гісторык і экскурсавод Павал Каралёў цягам вандроўкі распавядзе пра дабрачыннасць мінскай шляхты ў 19 - пач. 20 стст. У праграме экскурсіі: Прылукі - палацава-паркавы і гаспадарчы комплекс Ашторпаў-Чапскіх з рамантычным неагатычным палацам 19 ст. Станькава - палацава-паркавы комплекс роду Чапскіх 19 ст., цудоўна адноўленая Мікалаеўская царква 19 ст. Узда - драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа пач. 19 ст. і унікальная пірамідальная ўсыпальніца Завішаў. Кухцічы - кальвінскі збор 16 ст. і сядзіба Завішаў. Наднёман - сядзіба Якуба Наркевіча-Ёдка (дзе была створана першая метэаралагічная станцыя).

Маршрут (~ 220 км): Мінск - Прылукі - Станькава - Узда - Кухцічы - Наднёман - Мінск. Кошт вандроўкі: 250 тыс. бел. руб. дае магчымасць паехаць бясплатна яшчэ і аднаму маладому чалавеку з інваліднасцю. Запісацца на экскурсію можна па тэл. +375 29 1342804, +375 25 5458430 (Валерыя).

Last modified onАўторак, 20 Студзень 2015 09:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць