BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Мітрапаліт Кандрусевіч: аб прычынах канфлікту ва Украіне гаворыць Евангелле

" Людзі забыліся, што яны адзін аднаму – браты і сёстры".

Падчас свайго візіту ў Санкт-Пецярбург, які адбыўся на мінулым тыдні, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, як ніколі, адчуў боль, які перажываюць простыя людзі трох славянскіх краін з-за ваеннага канфлікта ва Украіне. У гэтым іерарх прызнаўся Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Ён служыць у Мінску, нядаўна здейсніў паездку ў Львоў, а зараз пабываў у паўночнай сталіцы Расіі. Ці змянілася самасвядомасць народаў па прычыне падзей, якія адбываюцца ў суседзяў, іерарх судзіць не можа, але адназначна ўсюды, нягледзячы на дзяржаўную і канфесійную прыналежнасць, суперажываюць і моляцца за скорае і мірнае вырашэнне канфлікту.

“У Беларусі занепакоены гэтай сітуацыяй. Сказаць, што ў Расіі і ва Украіне не занепакоены, нельга. Трэба падкрэсліць тое, што Каталіцкі Касцёл у Расіі, Украіне, Беларусі, а таксама Праваслаўная Царква, як і іншыя выравызнанні, моляцца аб хутчэйшым вырашэнні гэтай праблемы. Каталіцкі Касцёл таксама ўдзельнічае ў розных ініцыятывах па гуманітарнай дапамозе бежанцам, якіх у Беларусь прыехала, па розных дадзеных, ад 25 тыс. да 40 тыс. чалавек. Таксама нельга не заўважыць тую выключную ролю, якую адыгрывае Мінск ва ўрэгуляванні гэтага канфлікта”, - нагадаў беларускі іерарх.

Але ж як раз у апошнія дні, нягледзячы на намаганні міжнароднай супольнасці, сітуацыя на Данбасе зноў заметна абвастрылася: зноў гучаць залпы гармат, зноў гінуць мірныя людзі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў думку, што шукаць адказы на пытанні трэба ў Евангеллі, і нагадаў пра трагедыю города, які ён наведаў, – ленінградскую блакаду. Напэўна не адзін сёння задае сабе фундаментальнае пытанне, адзначыў беларускі іерарх:

“Божа, дзе Ты быў, калі тут была блакада, калі загінула 700 тыс. чалавек?”. Але я шукаў адказы ў Евангеллі. І маім адказам былі наступныя словы. Бог кажа нам: “Я быў на сваім месцы, але дзе быў ты, чалавек? Я табе даў напрамкі жыцця, Я табе даў Евангелле, Я табе даў Закон, паводле якога ты можаш жыць, але, калі ты парушаеш правіла гэтага руху, гэта вядзе да катастрофы”. І гэта прывяло да катастрофы, у тым ліку ва Украіне. Людзі забыліся, што яны адзін аднаму – браты і сёстры. І таму так цяжка зразумець, што адбываецца ў краіне, якая была ахрышчана больш за тысячу гадоў таму, з якой пачаўся Хрост Русі”, - заўважыў іерарх.

Арцыбіскуп Кандрусевіч яшчэ раз падкрэсліў важнасць малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння гэтага братазабойчага канфлікту.

Last modified onСерада, 21 Студзень 2015 09:21
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць