Радзіма пад Крыжам. Што можам зрабіць для яе?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На свята Узвышэння Святога Крыжа разважаем пра тое, як менавіта варта чакаць Уваскрасення. І вось прычым тут бабуля з Гудагая.
Крыж – гэта той сімвал, які стаў асабліва блізкім тысячам беларусаў і іх сем'ям у апошнія тры гады. Многія ўсё болей адчуваюць на сабе яго цяжар. У свята Узвышэння Святога Крыжа, якое католікі адзначаюць 14 верасня, разважаем пра яго сэнс праз прызму болю, які перажывае Радзіма.
А што такое Радзіма? Напэўна, у першую чаргу – гэта людзі, якія яе насяляюць і якія выйшлі з яе. Сёння Радзіму можна параўнаць з Божай Маці, якая стаіць пад Крыжам свайго Сына і сузірае Ягоную Муку і Смерць. Што магла зрабіць у гэты момант Панна Марыя? Не магла ўратаваць Езуса ад цярпення, ад смерці. Магла толькі быць побач з Ім і маліцца.
Думаецца, што гэта прыклад для многіх людзей, якія гэтак жа сузіраюць крыж, на якім церпяць іх родныя, знаёмыя і вялікая колькасць іншых, хто несправядліва пакутуе. Быць з імі побач – як мінімум у малітве...
Нядаўна ў Гудагаі, у самая вялікай ў Беларусі Кальварыі, ладзілі Крыжовы шлях. На фота, якія апублікаваў санктуарый, патрапілі бабулі, якія нясуць крыж у абдымках. Можна ўявіць, што рабілі, як маліліся гэтыя бабулі 40-50 год таму падчас сваёй маладосці, калі малітва была ўвогуле пад забаронай, калі не было святой Імшы, былі закрытыя святыні.
Напэўна вернікаў тады спакушаў д'ябал беспрасветнасцю: усё марна, няма сэнсу маліцца, нічога не зменіцца, сістэма моцная і ніколі не зрынецца... Відаць, так і адбылося б, калі б не было малітвы тагачасных вернікаў. Але яны трывалі ў малітве, не гублялі надзею і былі верныя, і амаль у адзін момант савецкая атэістычная імперыя зла абрынулася, вярнулася свабода веравызнання, адкрыліся храмы.
Няхай нашыя бабулі, дзядулі і, у першую чаргу, Божая Маці, будуць для нас сёння прыкладам у стаянні пад Святым Крыжам. У чаканні Ўваскрасення, якое не можа адбыцца без пакуты і смерці.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Тым больш, маем сёння нашмат больш магчымасцяў для чування – у адной з парафій Мінска, напрыклад, на гэтым тыдні, калі адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа, тройчы ладзяць адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнта ў інтэнцыі Радзімы. Бог чакае адказу, Бог усё ведае, Бог нас бачыць, Бог нас любіць.
Related items
-
Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
-
Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску
-
Дата святочная або сумная? 17 верасня: міфы і факты
-
Вучняў, педагогаў і школьныя прыналежнасці благаслаўляюць у касцёлах
-
Новыя мелодыі Смаргоні: у касцёле запусцілі сістэму гучання званоў