BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На масцы егіпецкай муміі знайшлі найстаражытнейшы фрагмент Евангелля

Датаваць Евангелле атрымалася дзякуючы іншым дакументам з маскі (справавыя і асабістыя лісты), а таксама з дапамогай радыёвугляроднага метаду.

Найстаражытнейшы фрагмент Евангелля, напісаны ў першым стагоддзі нашай эры, знайшлі на масцы муміі егіпцян. Пра гэта паведамляе Live Science са спасылкай на канадскага даследчыка Новага Запавета Крэйга Эванса.

Фрагмент Евангелля ад Марка быў знойдзены на лісце папірусу, які быў утылізаваны ў пахавальнай масцы. Пахавальныя маскі егіпецкіх фараонаў вырабляліся з золата, але пры пахаванні простых людзей для вырабу пахавальнай маскі выкарыстоўваліся папірус (або лён), клей і фарба.

У апошнія гады навукоўцы навучыліся раствараць клей на такіх масках, не пашкоджваючы чарнілаў на папірусе, і такім чынам расшыфроўваць тэкст.

Датаваць Евангелля атрымалася дзякуючы іншым дакументам з маскі (справавыя і асабістыя лісты), а таксама з дапамогай радыёвугляроднага метаду.

Аднак да выйсця ў свет кнігі з расшыфраванымі папірусамі навукоўцы могуць прадставіць грамадскасці толькі мінімум інфармацыі па прычыне розных пагадненняў з уладальнікамі артэфактаў, музеямі і ўніверсітэтамі.

Таму змест тэксту пакуль не выдаецца. Выйсце кнігі запланавана на 2015 год.

На дадзены момант самыя старыя копіі Евангелля датуюцца II-III стагоддзямі, гэты ж тэкст, як паведамляе Карэспандэнт, быў напісаны раней за 90-ты год нашай эры.

Паводле risu.org.ua Catholic.by

Last modified onЧацвер, 22 Студзень 2015 17:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць