Запісаны кліп беларускай версіі гімна Сусветнага дня моладзі [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Актыўную падрыхтоўку да СДМ можна пачаць з развучвання гімна на роднай мове.
Завершана праца над запісам беларускай версіі гімна каталіцкага Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў польскім Кракаве ў 2016 годзе.
Моладзь з усіх парафій Беларусі, якая плануе ўдзел у Сусветным дні моладзі летам, можа пачаць актыўную падрыхтоўку з развучвання гімна на роднай мове. Развучыць спачатку на сваёй, потым на мове гаспадара, на англійскай, а таксама на мове Папы — каб зрабіць яму невялікі падарунак.
Тэкст:
«Будуць шчаслівыя міласэрныя...»
Узношу свой позірк у нябёсы, хто ж мне дапаможа?
У Пану мая дапамога, бо Ён — міласэрны Бог.
Усіх заблуканых шукае Ён, прагне ласкава абняць,
Вылечыць раны крывёй уласных ран, нам вярнуць жыццё.
Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.
Хто, калі б Пан не прабачыў він, уратавацца б змог?
Ён жа заўжды прабачае, і мы будзьма як наш Бог.
Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.
Сына крывёй знішчыў Бог наш грэх,
Сын знішчыў смерць і ўваскрос.
Езус наш Пан — кажа ў сэрцах Дух.
Чуй жа гэта, увесь свет.
Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.
Адкінь жа страх і верным будзь,
Свой клопат Богу давер.
Надзея ў Ім, бо Ён уваскрос,
Езус Пан жыве. (Пераклад Юліі Шэдзько)
Media
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу