У Беларусі рэфармуюць каталіцкія семінарыі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Студэнтаў з розных рэгіёнаў аб'яднаюць, уводзіцца год падрыхтоўкі.
“Каталіцкія семінарыі Беларусі чакаюць перамены і мадыфікацыя”, — паведаміў “Каталіцкаму Весніку” біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначальвае Камiсію па справах фармацыi семiнарыстаў i святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Па словах іерарха перамены ў арганізацыі навучальнага працэсу ў беларускіх семінарыях звязаны перадусім з візітам у Беларусь у маі 2015 года Сакратара кангрэгацыі па справах духавенства арцыбіскупа Хорхэ Карласа Патрона Вонга. Вынікам гэтага візіту стаў ватыканскі дакумент, у якім прапануецца арганізаваць прапедэўтычны год у семінарыях. Гэта значыць, семінарысты, перш чым пачаць непасрэдна навучанне ў вышэйшай духоўнай семінарыі, павінны будуць прайсці год падрыхтоўкі.
Як вядома, на сённяшні дзень у Беларусі функцыянуюць дзве духоўныя каталіцкія семінарыі: у Гродне і Пінску. Пасля падрыхтоўчага году навучэнцы будуць вывучаць філасофію ў семінарыі ў Пінску, а тэалогію – у семінарыі ў Гродне.
Па словах біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB такі навучальны працэс дазволіць семінарыстам лепш спазнаць агульнабеларускую сітуацыю Касцёла, пазнаёміцца з багаццем Касцёла як на ўсходзе, так і на захадзе Беларусі. Аб’яднанне студэнтаў з розных рэгіёнаў Беларусі стане таксама добрым грунтам для паўстання Духоўнай Акадэміі ў Мінску.
Біскуп Аляксандр зазначыў таксама, што акрамя яго над мадыфікацыяй навучальнага працэсу ў семінарыях працуюць члены камісіі: бiскуп Юзаф Станеўскi з Гродна, бiскуп Антонi Дзям’янка з Пінска, кс. Раман Рачко, рэктар семінарыі ў Гродне, i кс. Андрэй Рылка, рэктар семінарыі ў Пінску.
Плануецца, што запланаваныя змены ўвойдуць у жыццё з новага навучальнага года ў 2016 годзе.
Related items
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну
-
Незвычайную гісторыю распавёў святар. А вы ведалі пра такі звычай?
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу