Чарнобыльскіх ліквідатараў з Беларусі і Украіны прыме Папа Францішак
- Written by katolik-gomel.by
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
Мітрапаліт: візіт Папы ў Беларусь блізкі як калікольвек.
20 красавіка Папа Рымскі Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі з Беларусі і Украіны. У сустрэчы з Пантыфікам, як чакаецца, прымуць ўдзел каля 50 ліквідатараў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх таксама адзначыў, што на аўдыенцыі разам з групай ліквідатараў будуць і іерархі, у ліку якіх будзе і беларускі арцыбіскуп.
Сустрэча Пантыфіка з ліквідатарамі будзе прымеркавана да 30-годдзя з дня аварыі на ЧАЭС.
Папа Рымскі Францішак не ўпершыню звяртае асаблівую ўвагу на пытанні экалогіі і навакольнага асяроддзя.
У сваёй энцыкліцы «Laudato Si», прысвечанай праблемам экалогіі Пантыфік задаецца пытаннем: «Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?». Энцыкліка «Laudato Si» — спроба звярнуць увагу вернікаў на гэтае хвалюючае пытанне.
Назва энцыклікі ўзятая з воклічу св. Францішка «Laudato si», mi’ «Signore» («Будзь праслаўлёны, мой Пане!»), які ў «Гімне стварэнню» нагадвае, што зямля з’яўляецца нашым супольным домам.
«Сёння гэта зямля, зняважаная і разрабаваная, плача, а яе стогн злучаецца з енкам усіх пакінутых у свеце» — гаворыцца ў энцыкліцы. Святы Айцец заклікае ўсіх — як кожнага асобнага чалавека, так і сем’і, мясцовыя супольнасці, народы і міжнародную супольнасць да «экалагічнага навяртання». 
Таксама падчас прэс-канферэнцыі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў: «Упэўнены, што візіт Папы Францішка ў Беларусь блізкі, чым калікольвек». Арцыпастыр звярнуў увагу на тое, што адносіны ў гэтым накірунку павінны развівацца, у іх не павінен убівацца клін.
«Упэўнены, што візіт Папы бліжэй, чым калікольвек. Мне падаецца, што сёння клімат такі, што ён спрыяе таму, каб Папа прыехаў у Беларусь», — сказаў іерарх.
Паводле слоў арцыпастыра, для афіцыйнага візіту Папы Рымскага ў Беларусь павінны быць выканана шэраг умоў. «Неабходна запрашэнне Прэзідэнта Беларусі, Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а таксама такое нягласнае правіла — згода той канфесіі, вернікі якой складаюць ў краіне большасць. У выпадку з Беларуссю гэта Праваслаўная Царква», — адзначыў арцыбіскуп.
Глядзіце таксама: Гадавіна катастрофы на ЧАЭС: рэпартаж з Хойніцкай парафіі і зоны адчужэння [фота]
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар