Цёпла і сонечна будзе на Вялікдзень - да +11 градусаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Прагназуюць пераменную воблачнасць з праясненнямі.
Па прагнозах сіноптыкаў, у бліжэйшую нядзелю, 27 сакавіка, калі католікі адзначаць галоўнае гадавое свята - Уваскрасенне Хрыстова, ва ўсходняй Еўропе будзе цёпла і сонечна. Спакойнае і камфортнае надвор'е чакаецца ў большасці раёнаў Беларусі, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў рэспубліканскага Гідраметцэнтра Зміцер Рабаў.
Цяплей за ўсё чакаецца ў Гродне і Брэсце - да +11 градусаў удзень. У цэлым па краіне прагназуюць пераменную воблачнасць з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы складзе ад -6 да +1 градуса, па паўночным усходзе - 7-10 градусаў марозу, а ўдзень - ад 2 да 11 градусаў цяпла.
У Мінску ноччу ў нядзелю чакаецца -3 -5°С, днём +5 + 7°С. У Маскве ад -3 уначы да +5 днём, у Кіеве -2 + 6, у Вільні -2 + 8, у Варшаве + 1 + 12°С.
Пасля нядзелі пацяпленне працягнецца, праўда, прыйдзе воблачнае надвор'е і пачнуцца дажджы.
Related items
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле