Па звестках МУС, у Беларусі святкавалі Вялікдзень 50 тыс. католікаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (2)
Святочныя службы ў касцёлах прайшлі без здарэнняў.
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у Велікодных набажэнствах у каталіцкіх храмах краіны прынялі ўдзел каля 50 тыс. чалавек. Нагадаем, католікі святкавалі Вялікдзень 27 сакавіка (гл. фота).
Адзначым, што толькі ў Гомелі, дзе найменшая колькасць католікаў сярод усіх абласных цэнтраў, у касцёл на Вялікдзень прыйшлі больш за тысячу чалавек. Высокая колькасць католікаў у Мінску, заходняй і паўночна-заходняй Беларусі.
Міліцыя адзначае, што святочныя службы на Вялікдзень у касцёлах прайшлі без здарэнняў.
Дадзеных аб святкаванні католікамі Вялікадня ў 2015 годзе ў зводках МУС няма, аднак паведамляецца, што праваслаўныя храмы ў дзень Уваскрэсення Хрыстова наведалі каля 630 тыс. чалавек. У 2014 годзе католікі і праваслаўныя адзначалі Вялікдзень у адзін дзень. Тады, па дадзеных міліцыі, у набажэнствах ва ўсіх храмах Беларусі абедзвюх канфесій прынялі ўдзел больш за 477 тыс. чалавек.
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу