У Францыі выставілі хітон Ісуса Хрыста [+ ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Надзвычайнае выстаўленне будзе доўжыцца да 10 красавіка.
У базыліцы Святога Дыянісія ў Аржантэй (Францыя) з Вялікай пятніцы па 10 красавіка праходзіць надзвычайнае выстаўленне хітона Ісуса Хрыста, у якім ён ішоў на распяцце і з-за якога кідалі жэрабя жаўнеры на Галгофе. Надзвычайнае выстаўленне адной з галоўных хрысціянскіх рэліквій звязана са святкаваннем юбілею Міласэрнасці, а таксама 50-годдзем дыяцэзіі Пантуаз і 150-годдзем будаўніцтва мясцовай базілікі, паведамляе французская прэса.
Хітон Ісуса выстаўляецца на паказ, як правіла, раз у 50 гадоў. У апошні раз - у 1984 годзе, а чарговае выстаўленне было запланавана толькі на 2034 год, але з-за трох сумежных ў цяперашні час юбілеяў мясцовы ардынарый вырашыў перанесці выстаўленне. Паводле падання, хітон (туніка), вытканы рукамі Панны Марыі, быў набыты ў ваяроў, якія распіналі Хрыста і якія дзялілі па жэрабі Яго вопратку, Понціем Пілатам, які затым перапрадаў яе першым хрысціянам. Некаторы час хітон захоўваўся ў апостала Пятра, які перанёс яго ў Яфу, у дом Сымона-гарбара.
Легенда гаворыць, што ў IV стагоддзі святыня была здабыта ў Палестыне св. царыцай Аленай. У VII стагоддзі, з-за наступаючых на Палестыну войскаў персідскага цара, хітон быў перанесены ў Канстанцінопаль. У 800 годзе візантыйская імператрыца Ірына перадала гэтую бясшвоўную туніку ў дар імператару Захаду Карлу Вялікаму як сімвал непадзельнасці Рымскай імперыі. Карл Вялікі перадаў святыню ў кляштар Божай Маці ў Аржантэй, настаяцельніцай якога была яго дачка.
Падчас нашэсця нарманаў у 850 годзе рэлікварый з тунікай быў замураваны ў сцяну (па іншай версіі - схаваны ў склепе) і здабыты больш за стагоддзе пасля падчас рэканструкцыі манастырскай царквы.
Media
Related items
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле