BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кардынал Шонбарн асвяціў новы касцёл у Мінску

Таксама іерарх наведаў праваслаўную царкву і мемарыял «Трасцянец».

Папскі пасланнік на 25-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі кардынал Крыстаф Шонбарн OP у суправаджэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 2 ліпеня наведаў мемарыяльны комплекс Трасцянец. Разам з паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Дэтмарам і паслом Аўстрыі ў Беларусі Берндам Аляксандрам Баерлем каталіцкія іерархі наведалі ўзведзеную ў 2015 годзе на месцы былога лагера смерці скульптуру «Брамы памяці», каля якой прачыталі сумесную малітву.

Вечарам 2 ліпеня каталіцкая дэлегацыя на чале з папскім пасланнікам наведала Усіхсвяцкую царкву ў Мінску. Гэты ўнікальны праваслаўны храм адметны тым, што ў ім захоўваюцца капсулы з парэшткамі салдат, палеглых у вайне 1812 г., Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах. Пра гісторыю ўнікальнай царквы аўстрыйскаму кардыналу распавялі настаяцель Усіхсвяцкай царквы протаіерэй Фёдар Поўны і яго жонка Алена, якая выконвала таксама ролю перакладчыка. Для кардынала і каталіцкай дэлегацыі, а таксама прысутнага пасла Аўстрыі ў Беларусі Бернда Аляксандра Баерля, протаіерэй разам з жонкай правялі адмысловую аглядную экскурсію па царкве і яе інтэр’ерах.

У межах яго трохдзённага візіту ў Беларусь гэта ўжо другая сустрэча кардынала з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы. 1 ліпеня аўстрыйскі госць сустракаўся з Мітрапалітам Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Кардынал Крыстаф Шонбарн OP з’яўляецца актыўным прыхільнікам у пытанні дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

3 ліпеня ў апошні дзень свайго прабывання на беларускай зямлі кардынал асвяціў касцёл Маці Божай Будслаўскай, які стаў першай пабудаванай каталіцкай святыняй у Мінску за апошнія 105 гадоў. У межах візіту ў Беларусь кардынал разам з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, які суправаджаў Папскага легата, праехаў дарогамі Беларусі 700 км.

Сatholic.by

Last modified onНядзеля, 03 Ліпень 2016 23:34
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць