«Радыё Марыя» ў Беларусі запусціла тэставую версію
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Паслухаць тэставае вяшчанне каталіцкага радыё можна ў Інтэрнэце.
25 верасня ў касцёле святога Роха (св. Тройцы) на Залатой Горцы ў Мінску прайшла святая Імша ў інтэнцыі «Радыё Марыя» ў Беларусі. Удзельнікам Імшы таксама паказалі прэзентацыю радыёстанцыі і правялі пробны запуск трансляцыі. Новае каталіцкае радыё ўжо запусціла сваю тэставую версію ў Інтэрнэце на старонцы www.roh.by
Паслухаць тэставае вяшчанне «Радыё Марыя» ў Беларусі можна таксама па гэтым адрасе >>>
Нагадаем, у «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар - кс. Аляксандр Улас. Ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі - непадалёк ад цэнтру Мінска, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся