BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У інтэрнэце рэкламуюць Ружанцы ад Dolce & Gabbana

Ружанец - не ўпрыгожванне, і яго не трэба насіць на шыі.

У інтэрнэце зноў пачалі рэкламаваць крамы, якія прапануюць «стыльныя і модныя ружанцы». У прыватнасці, адна з маскоўскіх крамаў размясціла такую рэкламу праваслаўных і каталіцкіх ружанцаў, у тым лік ад Dolce & Gabbana:

«Ружанец - гэта стыльныя ўпрыгажэнні - крыжыкі і бранзалеты. Каталіцкія ружанец можна насіць як на шыі, так і бранзалет на руцэ. Цяпер вельмі папулярна сярод зорак шоу-бізнесу, музыкаў, проста модных людзей. Ружанец ад DG падкрэсліць Ваш стыль і індывідуальнасць».

Пры гэтым рэкламу суправаджаюць фатаграфіі ружанца на аголеных целах мужчын і жанчын, што з'яўляецца блюзнерствам. Дарэчы, Ружанец ад DG прадаюць аж за 1,5 тыс. расійскіх рублёў або 45 бел. руб.

У сувязі з гэтым хочам нагадаць, што Ружанец -: гэта не ўпрыгожванне. Ружанец не трэба насіць на шыі і выстаўляць напаказ. Ружанец служыць выключна для малітвы (чытайце: Навошта і як маліцца на Ружанцы?). А ўжо які ён - просты драўляны ці ад DG - не мае ніякага значэння, але пасля набыцця Ружанца не ў храме яго трэба асвяціць, звярнуўшыся для гэтага да святара.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць