BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Анёл-ахоўнік можа ўвайсці ў лагатып 1000-годдзя Брэста

Праходзіць інтэрнет-галасаванне на лепшы лагатып і слоган [фота]

Брэсцкі гарвыканкам праводзіць інтэрнэт-галасаванне на лепшы лагатып і слоган, прысвечаныя 1000-годдзю горада - гэты юбілей адзначаць у Брэсце ў 2019 годзе. На суд усіх неабыякавых прадстаўлены праекты, дасланыя на конкурс. Прыняць удзел у галасаванні, якое праходзіць да 17 лютага, мае права кожны наведвальнік афіцыйнага сайта гарвыканкама city-brest.gov.by

Адным з лідэраў галасавання стаў лагатып са слоганам «Горад вялікіх сэрцаў» і выявай архітэктурных сімвалаў Брэста, сярод якіх «Помнік Тысячагоддзя», які вянчае статуя дабраслаўляючага Анёла-Ахоўніка з крыжам. Першапачаткова аўтары хацелі ўсталяваць тут статую Багародзіцы, але ў шматканфесійным горадзе не змаглі дамовіцца аб кананічнай выяве Божай Маці, прымальнай для вернікаў усіх канфесій.

Прыводзім у прыклад і іншыя варыянты лагатыпа, прадстаўленыя на конкурсе.

Last modified onПанядзелак, 23 Студзень 2017 22:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць